Вы тут

Стыпендыі вяртаць дзяржаве не давядзецца


Змяненні, унесеныя ўрадам у "Парадак разліку сродкаў, выдаткаваных дзяржавай на падрыхтоўку навуковага работніка вышэйшай кваліфікацыі, спецыяліста, рабочага, служачага" не распаўсюдзяцца на выпускнікоў бягучага года, патлумачыла прэс-сакратар Міністэрства адукацыі Юлія Барадун, каментуючы Пастанову Савета Міністраў. Змяненні тычацца тых, хто яшчэ толькі рыхтуецца паступаць у ВНУ, ССНУ і ПТВ.


Цяпер, калі выпускнік бюджэтнай формы навучання вырашыць адмовіцца ад прадастаўленага яму дзяржавай першага працоўнага месца, яму не давядзецца кампенсаваць выдаткі на яго сацыяльную падтрымку падчас усіх гадоў навучання: маюцца на ўвазе выплачаныя яму стыпендыяльныя сродкі, прадастаўленне бясплатнага харчавання і выдаткі на ўтрыманне інтэрната. А выпускнікі прафесійна-тэхнічных і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, якія паступілі пасля 9 класа, не будуць аплачваць тую частку вучобы, якая забяспечвала ім атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, але будуць кампенсаваць выдаткі на атрыманне прафесійных навыкаў. Такім чынам, дзякуючы ўнесеным у палажэнне змяненням, сума  кампенсацыі можа істотна зменшыцца.

Нагадаем, што аба­вяз­ко­ва­му размер­ка­ван­ню падлягаюць усе, хто пра­ву­чыў­ся на дзён­най бюд­жэт­най фор­ме на­ву­чан­ня не менш за па­ло­ву ад агуль­на­га тэр­мі­ну на­ву­чан­ня. Гэ­та зна­чыць, што сту­дэнт, які на­ву­чаў­ся за кошт бюд­жэт­ных срод­каў і быў ад­лі­ча­ны, на­прык­лад, на трэ­цім кур­се, а за­тым ад­на­віў­ся і да­вуч­ваў­ся ўжо за кошт улас­ных срод­каў, так­са­ма мо­жа быць раз­мер­ка­ва­ны. Пры гэ­тым тэр­мін пра­цы па раз­мер­ка­ван­ні не змян­ша­ец­ца пра­пар­цы­я­наль­на ча­су на­ву­чан­ня за кошт улас­ных срод­каў. Гэ­та зна­чыць, што вы­пуск­нік  аба­вя­за­ны ад­пра­ца­ваць па раз­мер­ка­ван­ні два га­ды, як і яго ад­на­курс­ні­кі-"бюд­жэт­ні­кі". А вось пры раз­лі­ку су­мы, якую вы­пуск­нік аба­вя­за­ны бу­дзе вяр­нуць дзяр­жа­ве ў якас­ці кам­пен­са­цыі за сваё не­жа­дан­не пра­ца­ваць па раз­мер­ка­ван­ні, га­ды яго плат­на­га на­ву­чан­ня не ўклю­чаюц­ца.

Ка­лі сту­дэнт больш за па­ло­ву тэр­мі­ну ву­чыў­ся за кошт бюд­жэт­ных срод­каў, а за­тым пе­ра­вёў­ся на плат­нае за­воч­нае ад­дзя­лен­не, то ён так­са­ма трап­ляе пад раз­мер­ка­ван­не. За вы­клю­чэн­нем вы­пад­ку, ка­лі ён ужо пра­цуе па сва­ёй спе­цы­яль­нас­ці.

Вы­пуск­нік мае пра­ва ад­мо­віц­ца ад ра­бо­ты па раз­мер­ка­ван­ні (пе­ра­раз­мер­ка­ван­ні) ці на­кі­ра­ван­ні і доб­ра­ах­вот­на вяр­нуць дзяр­жа­ве срод­кі, вы­дат­ка­ва­ныя на яго пад­рых­тоў­ку. Зра­біць гэ­та мож­на яшчэ на эта­пе раз­мер­ка­ван­ня. Вы­пуск­нік па­ві­нен звяр­нуц­ца па раз­лік су­мы срод­каў, вы­дат­ка­ва­ных на яго на­ву­чан­не. Пас­ля ўня­сен­ня срод­каў ён мо­жа атры­маць да­вед­ку аб сва­бод­ным пра­ца­ўлад­ка­ван­ні. У тым вы­пад­ку, ка­лі ма­ла­ды спе­цы­я­ліст не пры­сту­піў да пра­цы ці зволь­ніў­ся да за­кан­чэн­ня тэр­мі­ну аба­вяз­ко­вай ад­пра­цоў­кі і не жа­дае вяр­таць у бюд­жэт срод­кі доб­ра­ах­вот­на, гро­шы спа­га­няюц­ца з яго ў су­до­вым па­рад­ку.

Надзея НІКАЛАЕВА

nikalaeva@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?