Вы тут

Праспект Незалежнасці ў Мінску можа намінавацца ў Спіс ЮНЕСКА


16 снежня ў Мінску адбудзецца спецыяльны міжнародны-практычны семінар, прысвечаны падрыхтоўцы транснацыянальнай намінацыі ў Спіс Сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. На ім будуць разглядаць сацыялістычную пасляваенную архітэктуру ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.


Фота: sdaem.by

Да ўдзелу запрошаны эксперты з Беларусі, Расіі, Польшчы, Украіны і Германіі, а таксама прадстаўнікі дзяржаўных органаў кіравання аб'ектамі спадчыны, навуковых і грамадскіх арганізацый, якія працуюць у галіне аховы культурнай і прыроднай спадчыны Рэспублікі Беларусь.

У спіс аб'ектаў для намінацыі ўваходзяць галоўныя магістралі сталіц сацыялістычных дзяржаў, сярод якіх праспект Незалежнасці ў Мінску, Карл Маркс Алея ў Берліне, вуліца Маршалкоўская ў Варшаве, Ленінскі праспект і вуліца Цвярская ў Маскве, Крашчацік у Кіеве і Маскоўскі праспект у Харкаве.

Семінар праводзіцца Інстытутам культуры Беларусі і Фондам "Культурная спадчына і сучаснасць" ў супрацоўніцтве з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай камісіяй Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА і Інстытутам кіравання спадчынай універсітэта Котбус-Зенфтэнберг (ФРГ).

 

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.