Вы тут

У парламентах Беларусі і Вялікабрытаніі могуць з'явіцца групы дружбы


Сфарміраваць групы дружбы ў парламентах нашай дзяржавы і Вялікабрытаніі прапануе старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч. Пра гэта ён заявіў на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Беларусі Фіёнай Гіб.


Паводле слоў старшыні Савета Рэспублікі, Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні эканамічнага супрацоўніцтва з Вялікабрытаніяй. Тавараабарот паміж краінамі даволі высокі. Калі прааналізаваць яго структуру, то беларускі экспарт у асноўным прадстаўлены прадуктамі перапрацоўкі нафты, калійнымі ўгнаеннямі. «Гэта добра, але хацелася б дыверсіфікаваць структуру, каб таварная наменклатура была крыху шырэйшая», — адзначыў ён.

Спікер верхняй палаты таксама адзначыў, што Беларусь, у прыватнасці, зацікаўлена ў развіцці супрацоўніцтва ў хімічнай прамысловасці. Што да вытворчасці лекаў, наша дзяржава па гэтым напрамку цяпер працуе ў тым ліку з Індыяй, было б перспектыўна наладзіць узаемадзеянне і з кампаніямі з Вялікабрытаніі, дадаў спікер. Старшыня Савета Рэспублікі лічыць, што бакам неабходна абмеркаваць дагаворна-прававую базу, каб можна было развіваць супрацоўніцтва па асобных пытаннях эканамічнага, гуманітарнага, навукова-тэхнічнага ўзаемадзеяння.

Раман АЛЯХНОВІЧ

Загаловак у газеце: Партнёры з Вялікабрытаніі

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.