Вы тут

Як зрабіць цацкі з фетру


Напярэдадні Новага года мы па традыцыі збіраемся з сяброўкамі і распісваем імбірнае печыва. Акрамя гэтага, кожная з нас рыхтуе нейкі тэматычны майстар-клас. Сёлета я вырашыла навучыць усіх рабіць ёлачныя цацкі з фетру (пакрокавыя фотаінструкцыі глядзіце ніжэй). На такую «мяккую» ідэю мяне натхніў мой кот Мятлік, які за мінулыя святы паспеў перабіць амаль усе шкляныя шары.


З фетру можна рабіць снегіроў, аленяў, рукавічкі (выкрайкі можна знайсці ў інтэрнэце), але маёй пяцігадовай дачушцы больш за ўсё спадабаліся канькі ды ялінка. Такія цацкі робяцца вельмі хутка і проста. Вам спатрэбіцца ўсяго толькі фетр розных колераў (гэты матэрыял настолькі мяккі і прыемны навобмацак, што працаваць з ім — адно задавальненне), ніткі, нажніцы, іголка, шпількі, фламастар і пацерка ў выглядзе зоркі. Дарэчы, сваю маленькую памочніцу я таксама падключыла да гэтай творчай справы. Яна так захапілася, што прапанавала не толькі нашу ялінку ўпрыгожыць самаробнымі цацкамі, але і зрабіць такія арыгінальныя, душэўныя падарункі на Новы год бабулям і дзядулям.

Падрыхтавала Наталля МАЎЧАНАВА

Загаловак у газеце: Цацкі з фетру

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.