Вы тут

Як прафсаюзы абараняюць інтарэсы грамадзян


Чатыры гады таму цялятніца адной з аграгаспадарак Горацкага раёна з 20-гадовым стажам вымушана была звольніцца, каб даглядаць мужа пасля інсульту — таксама былога работніка гэтага прадпрыемства. Урэшце мужу далі першую групу інваліднасці, а жанчына зноў вярнулася ў гаспадарку. Але яе стаж абнуліўся, і гэта сур'ёзна паўплывала на заробак. Для сям'і, дзе выхоўваецца непаўналетняе дзіця, такі паварот спраў быў адчувальным ударам.


— Гэта падштурхнула жанчыну звярнуцца да нас, — паведамілі ў прэс-службе Федэрацыі прафсаюзаў па Магілёўскай вобласці. — Галоўны прававы інспектар Магілёўскага абласнога Савета Белхімпрафсаюза Мікалай Фяськоў растлумачыў ёй, што асноўныя нормы налічэння працоўнага стажу і аплаты працы павінны быць прапісаны ў калектыўным дагаворы арганізацыі. Каб дапамагчы заяўніцы, да справы далучыліся старшыня прафкама сельгаспрадпрыемства і старшыня раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК. Пасля хадайніцтва перад кіраўніцтвам прадпрыемства работніцы пайшлі насустрач. На падставе заявы жанчыне аднавілі працоўны стаж і налічылі 20-працэнтную надбаўку.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zіgulya@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Аднавілі працоўны стаж

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».