Вы тут

Абарот наркотыкаў ідзе на спад, а на сяле галоўная праблема — крадзяжы


Пра гэта ішла гаворка на пасяджэнні калегіі МУС.


За апошнія тры гады дзяржаўная палітыка ў сферы наркакантролю стала больш жорсткай і, дзякуючы гэтаму, больш эфектыўнай. Удалося прадухіліць масавае захапленне забароненымі рэчывамі сярод моладзі. Аб станоўчых выніках найбольш красамоўна кажа статыстыка. Як паведамляе прэс-служба МУС, за 10 месяцаў 2014 года было зарэгістравана 1092 выпадкі перадазіроўкі наркотыкамі, а за аналагічны перыяд гэтага года — 658. Акрамя таго, за апошнія два гады не было зафіксавана ні аднаго падобнага факта сярод непаўналетніх.

Сёлета супрацоўнікамі органаў унутраных спраў выяўлена амаль 5,5 тысячы нарказлачынстваў. Пераважная большасць з іх ажыццяўляецца праз глабальную сетку. У ходзе праверак была спынена дзейнасць 90 інтэрнэт-крам, якія прапаноўвалі пакупнікам забаронены тавар, а таксама заблакіравана амаль паўтысячы электронных кашалькоў, звязаных з гэтым бізнесам. На працягу года з незаконнага абароту канфіскавана 329,8 кг наркатычных сродкаў і 29,3 кг псіхатропных рэчываў, а таксама 21 т насення маку і 1,5 т насваю.

Калі гаварыць пра злачыннасць на вёсцы, варта адзначыць, што больш за палову ўсіх крымінальна каральных дзеянняў склалі крадзяжы. Аднак іх колькасць, таксама як і лік фактаў наўмыснага прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў, рабаванняў і разбояў, у цэлым зменшылася. Пры гэтым назіраецца тэндэнцыя павелічэння колькасці махлярстваў і хуліганстваў, таму асаблівую ўвагу неабходна надаць дэалкагалізацыі насельніцтва, а таксама ахове пажылых людзей, якія аўтаматычна трапляюць у групу рызыкі.

У вёсках і аграгарадках актыўна праводзяцца прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на падтрыманне грамадскага парадку. Гэта дало магчымасць у бягучым годзе амаль на 5% знізіць колькасць зарэгістраваных злачынстваў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Дар'я КАСКО

kasko@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.