Вы тут

Фінішаваў конкурс “Маладыя таленты Беларусі”


Больш за тры месяцы маладыя адораныя музыкі і выканаўцы з усёй краіны спаборнічалі на творчым конкурсе, арганізаваным Белтэлерадыёкампаніяй.   З-за вялікай колькасці заявак (якіх было пададзена ажно 295!) праслухоўванне адбывалася некалькі дзён. А пяцьдзясят найлепшых творцаў адбірала прафесійнае журы на чале з народным артыстам Беларусі Эдуардам Зарыцкім.


- Рэспубліканскі творчы конкурс "Маладыя таленты Беларусі" праходзіў сёлета ў шосты раз, - гаворыць галоўны дырэктар Галоўнай дырэкцыі Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё Антон Васюкевіч. – Ён быў вельмі яскравым, прадстаўнічым. Адметна, што ўзровень удзельнікаў, якія прадстаўляюць музычныя школы з усёй Беларусі, мала таго што высокі, дык яшчэ і падымае год ад году планку. А нашы канкурсанты маюць магчымасць заявіць пра сябе і падзяліцца сваімі талентамі з шырокай слухацкай аўдыторыяй. Тым больш што пераможцы спаборніцтваў атрымліваюць права ратацыі сваіх твораў у нацыянальным радыёэфіры. А слухачы могуць падчас усяго эфірнага года пазнаёміцца з дасягненнямі маладых музыкаў і спевакоў. 

Як зазначыла аўтар праекта, загадчык аддзела музычных праграм Першага нацыянальнага канала радыё Таццяна Сямёнава, конкурс праходзіў у трох намінацыях: “Спадчына”, “Інструментальная музыка”, “Эстрадны вакал”.

Патрыцыі Свіцінай толькі 15 гадоў. Але для дзяўчыны гэты конкурс стаў ужо трэцім у жыцці. Два ранейшыя яна скончыла на пазіцыі лаўрэата другой ступені. Сёлета ж яна выйграла Гран-пры. І нават не верыцца спачатку, што такая ціхая, на першы погляд, дзяўчына валодае вельмі прыгожым і гучным голасам. Аднак усе ваганні прападаюць, калі слухаеш яе спеў.

- Я рыхтавалася да конкурсу ўсё лета, - гаворыць Патрыцыя. - Люблю фальклор, вывучаю народныя спевы. І песню таму выбрала народную – “Ой, даліна шырокая!”. Яна расказвае пра прыроду, пра любоў да яе.

Сярод тых, хто выйграў сёлета Гран-пры “Маладых талентаў Беларусі”, ёсць і вядомы юны піяніст Уладзіслаў Хандогі. Два гады таму ён узяў “золата” на XV Міжнародным тэлеконкурсе юных музыкаў “Шчаўкунок”, што праходзіў у Маскве. Заслужана перамог і на айчынным радыёконкурсе – у намінацыі “Інструментальная музыка”. Але, як прызнаецца Улад, Гран-пры дасталося яму не так лёгка  з-за вялікай канкурэнцыі.

У  намінацыі “Эстрадны вакал” Гран-пры ўдастоена Зінаіда Купрыяновіч з Мінска.

Азнаёміцца з поўным спісам пераможцаў можна на сайце Белтэлерадыёкампаніі www.tvr.by

Валяр’ян ШКЛЕННІК

Фота аўтара.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».