Вы тут

У Вашынгтоне абмеркавалі беларуска-амерыканскія праекты


Па запрашэнні Дзяржаўнага дэпартамента ЗША ў Вашынгтоне з 6 па 10 снежня знаходзілася эканамічная дэлегацыя нашай дзяржавы высокага ўзроўню. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.


У склад дэлегацыі ўвайшлі намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Мікалай Снапкоў, памочнік Прэзідэнта Беларусі Усевалад Янчэўскі, прадстаўнікі кіраўніцтва Нацыянальнага банка, Міністэрства фінансаў, Міністэрства эканомікі, іншых міністэрстваў і ведамстваў.

Прадстаўнікі нашай краіны правялі перамовы ў шэрагу ключавых урадавых агенцтваў ЗША: Дзярждэпартаменце, Міністэрстве гандлю, Офісе гандлёвага прадстаўніка ЗША, Федэральнай камісіі сувязі, Міністэрстве сельскай гаспадаркі, Агенцтве міжнароднага развіцця ЗША (USАІD).

Як паведаміла прэс-служба знешнепалітычнага ведамства, абмеркаваны канкрэтныя пытанні эканамічнага і гандлёва-інвестыцыйнага супрацоўніцтва абедзвюх краін, дасягнуты прынцыповыя дамоўленасці аб актывізацыі ўзаемадзеяння абодвух бакоў у сферах фінансаў і інвестыцый, высокіх тэхналогій, сельскай гаспадаркі і энергетыкі. Акрамя таго, адбыліся рабочыя сустрэчы з кіраўніцтвам Асацыяцыі прыватнага інвеставання на рынках, што развіваюцца, з кіраўніцтвам найбуйнейшых амерыканскіх карпарацый: Mісrоsоft, АGСО, Саsе Nеw Hоllаnd... Абмеркаваны канкрэтныя інвестыцыйныя праекты для рэалізацыі ў Беларусі.

У рамках візіту праведзены перамовы з намеснікам дырэктара-распарадчыка МВФ Міцухірам Фурусавам па пытаннях падрыхтоўкі праграмы МВФ для Беларусі. Беларуская дэлегацыя наведала тэхналагічны цэнтр карпарацыі Mісrоsоft і правяла перагаворы па падрыхтоўцы пагаднення аб стратэгічным супрацоўніцтве паміж гэтай кампаніяй і Беларуссю. У рамках пагаднення плануецца рэалізацыя шэрагу праектаў па ўкараненні найноўшых тэхналагічных рашэнняў у сферах аховы здароўя, сельскай гаспадаркі, лагістыкі і сістэм кіравання. Сустрэчы паказалі гатоўнасць бакоў да пераходу амерыкана-беларускіх адносін у сферы эканомікі і інвестыцый на новы, больш высокі ўзровень. Намечаны практычныя крокі па ажыццяўленні дасягнутых дамоўленасцяў у жыццё.

Надзея ЮШКЕВІЧ

уushеvісh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Ад сельскай гаспадаркі да аховы здароўя

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.