Вы тут

Адной з вулiц горада Мар'iна Горка надалі імя Яўгена Мiкульчыка


У Беларусi добра ведаюць генерал-лейтэнанта Яўгена Васiльевiча Мiкульчыка, якi нарадзiўся ў Пухавiцкiм раёне. Пайшоў з жыцця гэты неардынарны, цiкавы чалавек зусiм нядаўна — у 2015 годзе.


Землякi-пухавiччане прынялi рашэнне надаць адной з вулiц горада Мар'iна Горка iмя Яўгена Мiкульчыка. Доўгi час — ужо будучы ў адстаўцы — генерал узначальваў Беларускi Саюз афiцэраў. Несумненна, заўсёды стараўся завiтаць на Пухавiччыну, дзе ён ведаў, здаецца, сотнi, а мо i тысячы жыхароў. Заўсёды цiкавiўся справамi i лёсамi землякоў. Дзякуючы менавiта Яўгену Васiльевiчу ў горадзе i раёне рэалiзаваны многiя iнiцыятывы, звязаныя з героiка-патрыятычным выхаваннем моладзi. Варта нагадаць i тое, што, нягледзячы на свой юны ўзрост у гады Вялiкай Айчыннай вайны, будучы генерал спрычынiўся да многiх драматычных старонак выпрабаванняў землякоў i ўсяго народа Беларусi. Родная вёска Яўгена Васiльевiча Мiжрэчча знаходзiлася ў самым эпiцэнтры партызанскай барацьбы з нямецка-фашысцкiмi захопнiкамi.

Сяргей Шычко

Загаловак у газеце: Помняць земляка-генерала

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».