Вы тут

Прапанаваны меры па змяншэнні выдаткаў пры сертыфікацыі электратэхнікі


Як патлумачылі ў Дзяржстандарце, у развіццё дзеючых у краіне дакументаў у галіне пацвярджэння адпаведнасці прадукцыі камітэт завяршае распрацоўку тэхнічнага кодэкса ўсталяванай практыкі, які будзе ўтрымліваць шэраг мер па зніжэнні часавых і фінансавых выдаткаў вытворцаў і імпарцёраў на сертыфікацыю электратэхнікі па патрабаваннях энергаэфектыўнасці.


Фота: rkastroy.ru

Праект дакумента ўжо размешчаны на сайце камітэта www.gosstandart.gov.by у раздзеле «Ацэнка адпаведнасці». Заўвагі і прапановы можна накіроўваць у Дзяржстандарт да 14 снежня 2016 г. па адрасе: belst@gosstandart.gov.by.

Так, прадугледжваецца, што пры сертыфікацыі можна будзе выкарыстоўваць пратаколы выпрабаванняў прадукцыі не толькі акрэдытаваных беларускіх лабараторый, але і акрэдытаваных лабараторый дзяржаў – членаў ЕАЭС, СНД, іншых замежных дзяржаў, а таксама вытворцаў. Гэтая мера акажа істотны ўплыў пры фарміраванні кошту работ па сертыфікацыі. Акрамя таго, прадугледжваецца вырашэнне пытання і ў частцы аналізу стану вытворчасці пры сертыфікацыі серыйна выпускаемай прадукцыі (тэрмін дзеяння такога сертыфіката складае 5 гадоў). Гэты этап не спатрэбіцца, калі будуць прадастаўлены яго станоўчыя вынікі пры правядзенні сертыфікацыі серыйна выпускаемай прадукцыі на адпаведнасць тэхнічным рэгламентам Мытнага саюза на нізкавольтнае абсталяванне і электрамагнітную сумяшчальнасць тэхнічных сродкаў у акрэдытаваных органах па сертыфікацыі дзяржаў ЕАЭС.

– Дыяпазон прапанаваных мер дазволіць вытворцам і імпарцёрам выбраць прымальны для сябе варыянт доказаў адпаведнасці сваёй прадукцыі патрабаванням па энергаэфектыўнасці і знізіць выдаткі. Можна меркаваць, што імі не змогуць скарыстацца толькі тыя, хто завозіць электратэхніку невядомага паходжання з непацверджанымі ўласцівасцямі, тым самым уводзячы ў зман айчынных спажыўцоў і нядобрасумленна канкурыруючы з партнёрамі на рынку, – адзначылі ў прэс-службе Дзяржстандарта.

Віды электратэхнічнай прадукцыі, на якія будзе ўводзіцца абавязковая сертыфікацыя, з’яўляюцца найбольш энергаспажывальнымі бытавымі ўстройствамі. Калі спажывец купляе тавар з высокім класам энергаэфектыўнасці з мэтай эканоміі энергарэсурсаў і, адпаведна, платы за іх, яму важна, каб клас энергаэфектыўнасці сапраўды адпавядаў заяўленаму ў маркіроўцы. «Пры эксплуатацыі, напрыклад, халадзільніка класа А + плата за спажытую ім электраэнергію акажацца больш чым у 2 разы меншай, чым пры карыстанні халадзільнікам класа В. Для забеспячэння прысутнасці на рынку краіны энергаэфектыўнай прадукцыі з пэўнымі заяўленымі характарыстыкамі і ўводзіцца абавязковая сертыфікацыя па патрабаваннях энергаэфектыўнасці», – адзначылі ў Дзяржстандарце.

Дар’я ГАСЦІЛОВІЧ 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».