Вы тут

Са смартфона можна адкрываць рахункі і мяняць валюту без маржы


Беларускія распрацоўшчыкі выпусцілі фінансавы дадатак, які не паўтарае ні адну мабільную платформу ў свеце. Сярод асноўных адрозненняў — магчымасць адкрыць рахунак без наведвання аддзялення, купляць валюту са смартфона па спецкурсе, які заўсёды ніжэйшы за рыначны, а таксама ўнікальны інтэрфейс узаемадзеяння платформы з кліентам.


Нумар тэлефона плюс фота

Да апошняга часу галоўным нерэалізаваным пажаданнем спажыўцоў фінансавых паслуг была магчымасць адкрываць рахункі ў банках, седзячы дома. Гэты мабільны дадатак, які ўжо запусціў адзін з камерцыйных банкаў, вырашае гэтую праблему даволі проста. Цяпер для адкрыцця рахунку ў банку дастаткова зарэгістравацца на віртуальнай платформе з дапамогай смартфона. Для ажыццяўлення такой ідэнтыфікацыі трэба толькі паказаць нумар тэлефона, упісаць у адпаведную графу прозвішча, імя і імя па бацьку, а таксама прыкласці фота з пашпарта. Далей пластыкавая картка будзе дастаўлена кліенту кур'ерам. Наведваць банкаўскае аддзяленне і падпісваць дакументы больш не трэба: усе аперацыі можна выконваць у анлайн-рэжыме, а карыстацца дадаткам могуць усе жадаючыя, дзе б яны ні знаходзіліся.

Кіраванне «іконкамі»

Інтэрфейс гэтага дадатку нагадвае рабочы стол камп'ютара і смартфона, які можна наладжваць па ўласным жаданні. Усе аперацыі здзяйсняюцца ў стылі Drаg &Drор — перамяшчэннем адной «іконкі» (значка для рабочага стала) на іншую. Такім спосабам можна абмяняць валюту, перавесці грошы, аплаціць тавары і паслугі, даведацца аб бягучай гісторыі транзакцый і г. д.

У дадатку ўпершыню рэалізаваны «разумны» пошук па дрэве адзінай разліковай інфармацыйнай прасторы (АРІП), які працуе па аналогіі з пошукавымі сістэмамі. Замест стандартнай кучы аднастайных табліц і калонак распрацоўшчыкі ІNSYNС прапанавалі больш просты і зручны спосаб — увесці ў радок пошуку прызначэнне плацяжу ці яго атрымальніка. Прычым самыя папулярныя плацяжы можна вывесці ў выглядзе «іконак» на рабочы стол.

Валюта без чаргі і маржы

Яшчэ адно рэвалюцыйнае вынаходніцтва новай платформы — магчымасць купляць са смартфона валюту без маржы банка. Курсы пакупкі і продажу ў такім лічбавым банку будуць роўныя. Прычым для карыстальнікаў ІNSYNС.BY яны будуць лепшымі на рынку. Абмен валют без маржы банка стане даступны, калі прама ў дадатку аформіць бясплатную карту «А-Курс» (MаstеrСаrd Wоrld). Картку даставяць дадому, пасля чаго можна купляць і прадаваць долары па курсе, ніжэйшым за рыначны. «Па ўмаўчанні можна абмяняць да 300 долараў у месяц, аднак ліміт можна дакупіць праз дадатак або пашырыць, калі часта плаціць карткай, а нявыкарыстаны астатак — атрымаць грашыма ў выглядзе кэшбэка, — удакладняюць распрацоўшчыкі платформы — Альфа-Банк (Беларусь). — Прычым, каб спампаваць дадатак і пачаць ім карыстацца, не трэба быць кліентам менавіта гэтага банка.

Абслугоўванне і бяспека

Дадатак валодае сапраўды сур'ёзнай абаронай ад узлому і ўцечкі канфідэнцыйных дадзеных. Пры гэтым распрацоўшчыкі свядома адмовіліся ад ідэі складаных лагінаў і пароляў, каб не ўскладняць жыццё карыстальнікам. У выніку для ўваходу ў асабісты кабінет можна выкарыстоўваць шасцізначны РІN-код, графічны ключ ці адбітак пальца.

Сёння гэты мабільны дадатак працуе на Аndrоіd (версіі 4.1 і вышэй) і іОS (версіі 7.0 і вышэй). Уладальнікі смартфонаў могуць бясплатна спампаваць яго ў Gооglе Рlау і АррStоrе. Каб імгненна рэагаваць на запыты карыстальнікаў, банкам створана асобная служба падтрымкі ў лічбавых каналах камунікацыі і запушчаны спецыяльны чат на сайце іnsуnс.bу, у якім будуць адказваць на пытанні карыстальнікаў на працягу 10—15 хвілін.


Пераход на бескантактавыя карткі — не за гарамі

Са студзеня 2017 года ў Беларусі пачне абнаўляцца інфраструктура безнаяўных плацяжоў.

Згодна з адпаведнай пастановай Нацыянальнага банка краіны, менавіта з першых дзён наступнага года беларускія банкі перастануць падключаць кліентам абсталяванне, якое не падтрымлівае бескантактавы спосаб аплаты. Таму арганізацыям гандлю прыйдзецца ўлічваць гэты факт пры выбары тэрмінальнага абсталявання для сваіх гандлёвых пунктаў.

Сёння на руках у насельніцтва больш за 12,7 млн банкаўскіх плацежных картак. З іх каля 1,67 млн маюць магчымасць бескантактавага спосабу аплаты. Пры гэтым, пры наяўнасці ў краіне больш як 137 тысяч плацежных тэрміналаў, толькі 25 тысяч з іх падтрымліваюць бескантактавы спосаб аплаты. Атрымліваецца, што Пастанова №190 Нацбанка будзе стымуляваць пераход інфраструктуры ў «бескантактавае поле». Спецыялісты адзначаюць, што Беларусбанк стаў першым банкам у краіне, які атрымаў права на абслугоўванне бескантактавых картак яшчэ ў 2012 годзе. Цяпер усе банкі-экваеры маюць магчымасць падключаць тэрміналы з функцыяй правядзення бескантактавых плацяжоў.

Што ж тычыцца гандляроў і іх гатоўнасці да новых тэхналогій, то гэта пакідае жадаць лепшага, адзначаюць спецыялісты. Усё яшчэ некаторыя касіры не разумеюць бескантактавага спосабу аплаты і нават пры наяўнасці тэрмінала ў гандлёвым пункце настойваюць на правядзенні аплаты звычайным шляхам.

«Гандлярам пры выбары тэрмінальнага абсталявання неабходна ўлічваць не толькі магчымасць бескантактавай аплаты, але і той факт, што тэрмінал павінен прымаць да аплаты як карткі міжнародных плацежных сістэм, так і ўнутранай плацежнай сістэмы БЕЛКАРТ, — адзначыў генеральны дырэктар афіцыйнага дыстрыб'ютара тэрмінальнага абсталявання ў Беларусі — кампаніі «МВВ-Трэйд» Валерый Бойка. — Сёння ў пагоні за выкананнем іншага патрабавання аб тэрмінах устаноўкі тэрміналаў (Пастановы Саўміна №924/16 ад 06.07.2011) на беларускім рынку з'явіліся mРОS тэрміналы, якія не толькі не поўнасцю падтрымліваюць магчымасць аплаты рознымі карткамі, але і з'яўляюцца недаўгавечнымі рашэннямі». 

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Мой банк у «мабіле»

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.