Вы тут

Памёр Джон Глен - першы астранаўт ЗША, які выйшаў на арбіту Зямлі


Джон Глен, першы астранаўт ЗША, які здзейсніў арбітальны касмічны палёт, памёр на 96-м годзе жыцця ў бальніцы горада Калумбус у штаце Агаё.


Фота: Reuters

Глен атрымаў вядомасць ў 1962 годзе, калі ён тры разы абляцеў зямны шар на касмічным караблі "Меркурый".

Ён стаў першым амерыканскім астранаўтам (і трэцім чалавекам у свеце пасля савецкіх касманаўтаў Юрыя Гагарына і Германа Цітова), які здзейсніў арбітальны касмічны палёт.

На арбіце Глен правёў 4 гадзіны, 55 хвілін і 23 секунды.

У 1974 годзе Глен быў абраны ў сенат ЗША ад Дэмакратычнай партыі. Ён прадстаўляў штат Агаё ў якасці сенатара на працягу 24 гадоў, а ў 1984 годзе вылучыў сваю кандыдатуру на прэзідэнцкіх выбарах, але прайграў на праймерыз іншаму кандыдату.

У 1998 годзе Джон Глен здзейсніў касмічны палёт на караблі "Дыскаверы". На той момант яму споўнілася 77 гадоў, і ён стаў самым пажылым чалавекам у свеце, які быў у космасе.

gazeta.ru

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.