Вы тут

Аляксандр Хацкевіч пакінуў пасаду рулявога нацыянальнай зборнай


Беларуская федэрацыя футбола датэрмінова скасавала з настаўнікам кантракт, які быў разлічаны да лістапада 2017 года. Кіраўнік федэрацыі Сяргей Румас адзначыў, што пагадненне было спынена ў сувязі з нездавальняючымі вынікамі, паказанымі нацыянальнай камандай на старце кваліфікацыі чэмпіянату свету-2018.


— Па якасці гульні і выніку каманда не зрабіла крокаў наперад, таму фінансавую частку кантракта трэнера было вырашана скарэктаваць у бок змяншэння. Аляксандр Мікалаевіч прыняў гэта да ўвагі і ўзяў час на роздум. На днях Хацкевіч паведаміў, што ўсё абдумаў і ўмовы федэрацыі прыняць не можа. Таму кантракт і скасаваны, — расказаў журналістам Сяргей Румас.

Сам Аляксандр Хацкевіч ад каментарыяў адмаўляецца і просіць усе пытанні пераадрасаваць федэрацыі.

Нагадаем, што ўжо Аляксандр Мікалаевіч узначаліў нацыянальную каманду ў снежні 2014 года, на трэнерскім мастку ён змяніў Андрэя Зыгмантовіча, які (пасля адстаўкі Георгія Кандрацьева) працаваў з камандай у статусе выконваючага абавязкі. Пад кіраўніцтвам Аляксандра Хацкевіча зборная Беларусі правяла 10 афіцыйных матчаў. Работа настаўніка з камандай пачалася ў адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы-2016. Там разам з Хацкевічам наша зборная атрымала перамогі над македонцамі, люксембуржцамі і славакамі, пацярпеўшы паражэнні ад іспанцаў і ўкраінцаў.

Далей галоўнага трэнера чакала выступленне ў адборачным турніры да чэмпіянату свету 2018 года, дзе настаўнік і федэрацыя паставілі для сябе высокія мэты. «Мы рэальна глядзім на рэчы, але задача мінімум — быць не ніжэй за 3-е месца ў групе. А максімальная задача — змагацца за зону плэй-оф», — адзначыў Аляксандр Хацкевіч на прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да пачатку адборачнага цыкла.

Стартавала там наша зборная паспяхова, згуляўшы ўнічыю з французамі, а вось пасля справы не заладзіліся: вялікае паражэнне ад Нідэрландаў — 1:4, нічыя з Люксембургам — 1:1 і пройгрыш Балгарыі — 0:1. Пасля чатырох матчаў беларускія футбалісты набралі два ачкі і займаюць пятае месца ў кваліфікацыйнай групе А.

Імя настаўніка, які прыме зборную, пакуль невядома, адборачны турнір да планетарнага першынства працягнецца толькі ў сакавіку гульнёй супраць зборнай Швецыі. Нагадаем, што раней зборнай краіны кіравалі Георгій Кандрацьеў, Бернд Штанге, Юрый Пунтус, Анатоль Байдачны, Эдуард Малафееў, Сяргей Бароўскі і Міхаіл Вяргеенка.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

lobazhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: «Белыя крылы» засталіся без галоўнага

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».