Вы тут

У сталіцы ўзнагародзілі найлепшых валанцёраў


Дарослае жыццё добрым справам не замінае, упэўнена камандзір валанцёрскага атрада «Сэрца Паліміра», інжынер па наглядзе за машынным абсталяваннем завода «Палімір» ААТ «Нафтан» Юлія ВЕКА. Дзяўчына разам з сябрамі-валанцёрамі стала пераможцай традыцыйнага рэспубліканскага конкурсу «Валанцёр года — Добрае Сэрца» ў намінацыі «Найлепшы валанцёрскі атрад сярод працоўнай моладзі». Форум праводзіў Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.


— Наш атрад аказвае дапамогу людзям сталага ўзросту, ветэранам, дзецям-інвалідам і дзецям-сіротам, — кажа Юлія. — Мы ўдзельнічаем у самых розных дабрачынных мерапрыемствах, напрыклад, у акцыі «У школу з Добрым Сэрцам», падчас якой зарабляем грошы для таго, каб падрыхтаваць да навучальнага года дзетак, сем'ям якіх патрабуецца матэрыяльная дапамога. Ці не замінае гэта асноўнай рабоце? Ні ў якім разе, гэта не так цяжка, як можа падавацца. Асабіста мне валанцёрскі рух прыносіць вялікае задавальненне, у першую чаргу таму, што я адчуваю зваротную рэакцыю ад людзей, якім мы дапамаглі. Гэта можа быць слова, а, можа, проста ўдзячны позірк.

— Наш атрад аб'ядноўвае студэнтаў з усіх факультэтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, усяго 260 чалавек, — расказвае кіраўнік валанцёрскага руху «Абдымкі» БРСМ БДУ, які перамог у намінацыі «Найлепшы валанцёрскі атрад сярод студэнцкай моладзі», Настасся ІЛЮТКА. — Як правіла, мы працуем з дзецьмі: ездзім у дзіцячыя дамы, паказваем выхаванцам тэматычныя пастаноўкі, гуляем з імі — гэта вельмі важна для малых, якія не маюць бацькоў. Летась мы прыдумалі праект «Сувязь пакаленняў», ён скіраваны на падтрымку ветэранаў: за кожным такім чалавекам замацоўваліся валанцёры, якія не проста перыядычна прыходзілі дапамагчы па гаспадарцы, а падтрымлівалі з ім пастаянную сувязь — станавіліся, фактычна, сябрамі. Адзінокім людзям не хапае стасункаў, і мы паспрабавалі запоўніць гэты прабел. Валанцёрства мне падабаецца за тое адчуванне, з якім я сыходжу ад дзяцей — ты разумееш, што зрабіў хоць бы адзін дзень у іх жыцці ярчэйшым.

Паводле слоў сакратара Цэнтральнага камітэта БРСМ, каардынатара руху «Добрае Сэрца» Вікторыі МЯНАНАВАЙ, гэты кірунак дзейнасці арганізацыі аб'ядноўвае больш як 34 тысячы юнакоў і дзяўчат у складзе больш як 1 300 атрадаў па ўсёй Беларусі. На яе думку, самае важнае для любога ўдзельніка — жаданне быць добраахвотнікам і неабыякавасць да чужых праблем.

— Валанцёрскі рух сёння кансалідуе грамадства, — адзначыла Вікторыя Мянанава. — Мы сёння гатовы супрацоўнічаць з маладзёжнымі валанцёрскімі арганізацыямі не толькі на тэрыторыі Беларусі, але выходзім і за межы нашай краіны. Мы з’яўляемся аднымі з аўтараў канцэпцыі валанцёрскага руху краін СНД. Цяпер у нас актыўная ідзе праца і з Еўрапейскай валанцёрскай службай, з інфармацыйным пунктам Савета Еўропы, які выступіў партнёрам арганізацыі сённяшняга мерапрыемства. Мы з’яўляемся аднымі з аўтараў канцэпцыі валанцёрскага руху краін СНД. Цяпер у нас актыўная ідзе праца і з Еўрапейскай валанцёрскай службай, з інфармацыйным пунктам Савета Еўропы, які выступіў партнёрам арганізацыі сённяшняга мерапрыемства.

Апроч ін­шых уз­на­га­ро­джа­ных па­дзя­ку за аса­біс­ты ўклад у раз­віц­цё ва­лан­цёр­ска­га ру­ху атры­ма­лі і жур­на­ліс­ты «Звяз­ды»: рэ­дак­тар ад­дзе­ла на­він і рэ­парт­ажаў Сяр­гей Ра­соль­ка і рэ­дак­тар ад­дзе­ла аду­ка­цыі На­дзея Ні­ка­ла­е­ва.

Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ

lyskavets@zvіazda.by

Фота Сяргея НІКАНОВІЧА

Загаловак у газеце: Валанцёры без межаў

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.