Вы тут

8 пытанняў было разгледжана падчас чарговага пасяджэння ў парламенце


Падчас чарговага пасяджэння сесіі верхняй палаты беларускага парламента было разгледжана восем пытанняў, адно з якіх — выбар складу Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі.


«Мы ўсе ведаем, наколькі важна ўзаемадзеянне ў краіне не толькі на рэспубліканскім узроўні, але і па ўсіх вертыкалях і гарызанталі ўлады. Вядома, асноўныя задачы становяцца менавіта перад мясцовымі органамі кіравання і самакіравання», — адзначыла Марыяна ШЧОТКІНА, намеснік старшыні Савета Рэспублікі.

Аляксандр ПАПКОЎ, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні нагадаў, што Савет па ўзаемадзеянні быў створаны ў 2007 годзе. Але «жыццё віруе, жыццё змяняецца», таму на сённяшнім этапе развіцця ён мае патрэбу ў грунтоўным аднаўленні. «Павінна быць дакладная скаардынаванасць усіх нашых дзеянняў па рашэннях пытанняў і рэгіянальнай палітыкі, і мясцовага самакіравання», — лічыць ён.

У Савет уваходзяць каля 40 чалавек, узначальвае яго старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл МЯСНІКОВІЧ. Аляксандр Папкоў ад імя камісіі прапанаваў, каб у Савет па ўзаемадзеянні ўвайшлі старшыні абласных Саветаў дэпутатаў, а таксама з кожнай вобласці адзін раён і адзін сельскі Савет. «Мы лічым, што Савет па ўзаемадзеянні павінен несці канкрэтную нагрузку, разглядаць найбольш набалелыя пытанні, з якімі сутыкаецца наша грамадства. Самае галоўнае — нам варта падумаць аб тым, якім чынам стварыць умовы, каб мясцовае самакіраванне валодала ўсім неабходным для вырашэння праблем жыццезабеспячэння канкрэтнага чалавека і рэалізоўвала палітыку дзяржавы для народа», — перакананы парламентарый.

Падчас пасяджэння таксама былі абраны намеснікі старшыні Пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні. Імі сталі Ігар ЖУК, Святлана ГЕРАСІМОВІЧ, Мікалай РАДАМАН.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavit@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Кіраўнік дзяржавы прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта.

Палітыка

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

Сёлетнія выбары кіраўніка дзяржавы — шостыя па ліку.

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.