Вы тут

Ці ўкусіў жыхара Баранавічаў скарпіён?


Усе выхадныя ў інтэрнэце з'яўляліся розныя паведамленні пра ўкус скарпіёнам жыхара Баранавіч, перыядычна іх абвяргалі альбо падвяргалі сумненням службовыя асобы. Але ў панядзелак інфармацыя ўдакладнілася. І стала відавочна, што інцыдэнт з экзатычным насякомым меў месца ў горадзе.


У адзін з дзён на мінулым тыдні мужчына, які выбіраў бананы ў супермаркеце, адчуў боль. Тут жа яго жонка, іншыя пакупнікі заўважылі не характэрнае для нашых мясцін насякомае. Пацярпелага адразу даставілі ў бальніцу. Дзень ён правёў у рэанімацыі, потым пацыента перавялі ў тэрапеўтычнае аддзяленне. Стан мужчыны не выклікаў апасення ў медыкаў, праз дзень яго выпісалі з бальніцы.

Як паведаміў карэспандэнту газеты галоўны санітарны ўрач Баранавіцкага раёна Сяргей ПЛЕСКАЦЭВІЧ, пацвердзіць, што гэта быў менавіта скарпіён, медыкі санітарнай службы не могуць, бо ў іх няма магчымасці для такой ідэнтыфікацыі. Гаворка ідзе аб тым, што чалавек пацярпеў ад укусу насякомага, падобнага на скарпіёна. Паводле той інфармацыі, якой валодае Сяргей Сцяпанавіч, драпежнае насякомае забрала жонка пацярпелага. Калі ў адпаведных лабараторыях ветстанцыі правядуць даследаванне і афіцыйна засведчаць, што гэта скарпіён, тады і можна будзе сказаць упэўнена.

А нам застаецца быць больш пільнымі пры выбары бананаў ды іншых заморскіх фруктаў.

Святлана ЯСКЕВІЧ

yackevіch@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Дык быў скарпіён ці не? Хутчэй, быў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».