Вы тут

Слуханні ў Савеце Рэспублікі


Такую форму рашэння пытанняў у верхняй палаце выкарыстаюць упершыню.

Увесь учарашні дзень на Чырвонаармейскай, 9 у Мінску прайшоў пад знакам візіту Маршала польскага Сената Станіслава Карчэўскага. Таму цалкам лагічна, што падчас чарговага пасяджэння сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі асобным пытаннем стала ратыфікацыя пагаднення паміж урадамі нашых краін у галіне адукацыі (ухвалена адзінагалосна) і ўдзел у сесіі замежнага госця. Па словах польскага госця, галасаванне па законапраекце — каталізатар таго, што ўзаемаадносіны паміж нашымі краінамі наладжваюцца.


Міхаіл ЖУРАЎКОЎ, міністр адукацыі, прадстаўляючы законапраект, паведаміў, што дзякуючы пагадненню будуць наладжаны прамыя сувязі паміж установамі адукацыі Беларусі і Польшчы, узаемаабмены, стажыроўкі, сумесныя мерапрыемствы, што дапаможа надалей сумесна развіваць сферу.

Акрамя таго, адна з галоўных прапаноў з боку сенатараў, што прагучала на пасяджэнні, — правесці парламенцкія слуханні. Яны будуць прысвечаны важнай тэме для кожнага беларуса — жыллёва-камунальнай гаспадарцы. Міхаіл Мясніковіч, старшыня Савета Рэспублікі, прапанаваў пакінуць адкрытай дату іх правядзення, а Марыяна Шчоткіна, намеснік старшыні, нагадала, што прынятыя рашэнні — гэта праца кожнага з членаў верхняй палаты. У прыватнасці, асаблівую ўвагу варта звярнуць на ролю Саветаў дэпутатаў на ўсіх узроўнях.

«Сёння тэма ЖКГ — надзвычай актуальная тэма, яна ў кожнага на вуснах. Мы распрацавалі памятку — своеасаблівы даведнік, у які паспрабавалі ўключыць увесь спектр пытанняў, якія часцей за ўсё хвалююць людзей. Нам хацелася б, каб слуханні насілі канструктыўны характар і мы адшукалі выйсце з існуючых праблем», — адзначыў Аляксандр ПАПКОЎ, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні.

Таксама падчас мерапрыемства былі абраны намеснікі Пастаянных камісій Савета Рэспублікі і прынята рашэнне аб складзе Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры верхняй палаце.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavit@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.