Вы тут

У Мінску судзяць чарговую групу па справе ашмянскіх мытнікаў


Судовая калегія па крымінальных справах Мінскага абласнога суда пачала разгляд па крымінальнай справе ў дачыненні да групы былых мытнікаў пункта пропуску "Каменны Лог".


Фота: argumentua.com

На лаве падсудных 17 чалавек, у дачыненні да некаторых абраная мера стрымання ў выглядзе хатняга арышту і падпіскі аб нявыездзе.

Аб схеме ўхілення ад выплаты мытных плацяжоў прэсе стала вядома ў красавіку 2015 года. Камітэт дзяржаўнай бяспекі паведаміў, што ўдзельнікі злачыннай групы за хабару ў парушэнне мытнага заканадаўства ажыццяўлялі бесперашкодны пропуск буйных партый розных тавараў праз дзяржаўную мяжу Беларусі ў пункце пропуску "Каменны Лог". Сумы незаконнага грашовага ўзнагароджання складалі ад $ 250 да $ 3 тыс. у залежнасці ад колькасці перамяшчаных грузаў. Адзін з удзельнікаў злачыннай групы за штомесячнае грашовае ўзнагароджанне ў памеры $ 1 тыс. ажыццяўляў прыкрыццё злачыннай дзейнасці шляхам перадачы ім звестак аб планаваных ДМК Беларусі праверачных мерапрыемствах. Было заведзена некалькі крымінальных спраў.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».