Вы тут

Дзве фуры сутыкнуліся на трасе М1 у Аршанскім раёне


У Аршанскім раёне фура ўрэзалася ў іншы грузавік на абочыне, для дэблакіроўкі аднаго з кіроўцаў прыйшлося прыцягнуць ратавальнікаў, паведамілі ў Віцебскім абласным упраўленні МНС.


Фота: newstula.ru

ДТЗ адбылося сёння каля поўдня. У 12.02 у ЦАК Аршанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях ад відавочцы паступіла паведамленне аб сутыкненні двух грузавых аўтамабіляў на аўтадарозе М1 Брэст-Масква каля вёскі Юрцава.

Аўтамабіль Scania пад кіраваннем 54-гадовага жыхара Мінска заехаў у грузавік Volvo, які стаяў на абочыне. У выніку ДТЗ кіроўца ў кабіне Scania апынуўся заблакаваны, мужчына, які кіраваў другой фурай, не пацярпеў. Пры дапамозе гідраўлічнага аварыйна-выратавальнага абсталявання пацярпелы дэблакаваны і з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізаваны.

Разгляд па факце ДТЗ праводзіць аддзяленне ДАІ Аршанскага РАУС.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».