Вы тут

На выбарах прэзідэнта Узбекістана перамог Шаўкат Мірзіёеў


Выконваючы абавязкі прэзідэнта Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў перамог на выбарах кіраўніка дзяржавы, паведамілі ў ЦВК рэспублікі.


Фота: AFP

Па папярэдніх дадзеных, МІрзіёеў набраў 88,61% галасоў выбаршчыкаў.

Паводле інфармацыі Цэнтрвыбаркама, яўка склала 87,83% - гэта амаль 18 мільёнаў выбаршчыкаў.

"Выбары праведзены адкрыта і галосна ў адпаведнасці з заканадаўствам. Інфармацыі з выбарчых участкаў аб парушэннях не паступіла", - сказаў старшыня ЦВК Узбекістана Мірза-Улугбек Абдусаломаў.

Пазачарговыя выбары ва Узбекістане праводзіліся ў сувязі са смерцю прэзідэнта Іслама Карымава, які нязменна кіраваў краінай на працягу 27 гадоў і які памёр 2 верасня пасля перанесенага інсульту.

ВВС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?