Вы тут

Зменлівае ветранае надвор'е чакаецца ў Беларусі на бягучым тыдні


Пра гэта паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.


Фота: stihi.ru

"Надвор'е будзе вельмі зменлівае і ветранае. На працягу тыдня нас чакаюць рэзкія скачкі атмасфернага ціску і тэмпературы паветра ў дыяпазоне ад мінус 17 пры праясненнях да слаба дадатных", - падкрэсліў сіноптык.

У панядзелак на большай частцы тэрыторыі краіны і ў Мінску чакаюцца парывы ветру да 15-20 м/с, якія будуць суправаджацца ападкамі (снег, мокры снег, дождж). Магчымы слабыя мяцеліца і галалёд. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра складзе ад мінус 3 да плюс 2 градусаў.

Умовы надвор'я ў аўторак у асноўным будуць вызначаць атмасферныя франты, днём на тэрыторыю краіны будзе паступаць халодная няўстойлівая паветраная маса з поўначы Еўропы. У начны час на большай частцы тэрыторыі захаваецца парывісты вецер да 15-18 м/с. А раніцай і днём чакаецца ўзмацненне на дарогах галалёдзіцы - будзе вельмі слізка. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя ападкі (пераважна снег, мокры снег), слабая мяцеліца. Ноччу магчымы слабы галалёд. Тэмпература ноччу і раніцай складзе ад мінус 4 да плюс 1 градуса, на працягу дня прагназуецца паніжэнне да 5-10 градусаў марозу.

У сераду з ростам атмасфернага ціску ападкі спыняцца, толькі днём у асобных раёных Віцебскай вобласці пройдзе невялікі кароткачасовы снег. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. А тэмпература істотна панізіцца: ноччу прагназуецца 7-14 градусаў ніжэй за нуль, пры праясненнях - да мінус 17 градусаў, днём будзе 2-9 градусаў марозу.

"З чацвярга ўсталюецца заходні перанос паветраных мас і ў Беларусь накіруецца больш цёплае паветра з Атлантыкі, зноў павышаючы тэмпературу", - растлумачыў Дзмітрый Рабаў. У чацвер на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег, днём - з дажджом. У асобных раёнах чакаецца туман, галалёд, на дарогах - галалёдзіца, узмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с. Тэмпература ноччу складзе 2-9 градусаў марозу, па паўднёвым усходзе пры праясненнях - да мінус 12. Днём будзе ад мінус 2 па паўднёвым усходзе да плюс 5 градусаў па захадзе краіны.

У пятніцу на большай частцы тэрыторыі Беларусі прагназуюцца ападкі (дождж, мокры снег). У асобных раёнах краіны магчыма ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с, ноччу - слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература ноччу складзе ад мінус 2 да плюс 5 градусаў, днём будзе ад нуля да плюс 6 градусаў.

У выхадныя дні на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі (мокры снег, дождж). У асобных раёнах чакаецца слабы галалёд, ноччу на дарогах захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ў суботу ноччу складзе ад мінус 4 да плюс 3 градусаў, днём прагназуецца ад мінус 2 да плюс 5 градусаў. У нядзелю ноччу будзе ад мінус 4 да плюс 2 градусаў, пры праясненнях - да 7 градусаў марозу, днём прагназуецца ад мінус 3 да плюс 4 градусаў.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.