Вы тут

Раім схадзіць


Музыка Баха, казачныя вечары ў музеі, канцэрт «Зімовая казка Вены» і выстава для дзяцей з аслабленым зрокам – афіша «Звязды» з 5 па 11 снежня. 


Канцэрт «І.С. Бах. Высокая меса»

Фота: pixabay.com

Дзе: Беларуская дзяржаўная філармонія (пр-т Незалежнасці, 50)

Калі: 7 снежня, 19:00

Колькі каштуе: ад 10 р.

7 снежня ў Вялікай зале Белдзяржфілармоніі адбудзецца доўгачаканая сустрэча з бяссмертным шэдэўрам сусветнай культуры – «Высокай месай» І.С. Баха. Доўгачаканая, бо і аркестр, і капэла ўдзельнічалі ў выкананні гэтай музыкі ў розных краінах даволі часта, але ў Мінску гэты твор не выконваўся аркестрам больш за 60 гадоў.

«Высокая меса» прагучыць у другім аддзяленні. У першым слухачоў чакаюць два творы класікаў 18 стагоддзя: уверцюра з араторыі «Стварэнне свету» Гайдна і канцэрт для флейты з аркестрам Моцарта.


Казачныя вечары ў музеі

Фота: animedia-company.cz

Дзе: Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь (вул. К. Маркса, 12)

Калі: 10, 17, 24 снежня, 17:00

Колькі каштуе: 1 р.

Нацыянальны гістарычны музей прапануе сваім наведвальнікам некалькі зімовых вечароў правесці разам за чытаннем чароўных казак.

Вядомыя беларускія пісьменнікі і супрацоўнікі музея прачытаюць свае любімыя калядныя гісторыі. Ва ўтульнай сяброўскай атмасферы можна будзе не толькі паслухаць казкі, але і пагутарыць з аўтарамі аб іх творах, а таксама расказаць пра свае цудоўных прыгоды на Каляды.

Папярэдняя рэгістрацыя абавязковая!


Канцэрт «Зімовая казка Вены»

Фота: afisha.tut.by

Дзе: КЗ «Мінск» (вул. Кастрычніцкая, 5)

Калі: 10 снежня, 19:00

Колькі каштуе: ад 47.50 р.

10 снежня ў КЗ «Мінск» сваю новую праграму «Зімовая казка Вены» пакажа Венскі Штраўс-Аркестр пад кіраўніцтвам прызнанага майстра – дырыжора Пітэра Гута, кожны канцэрт якога ператвараецца ў сапраўднае свята.

Пітэр Гут – віртуозны скрыпач і дырыжор. Ён скончыў Венскую акадэмію музыкі, затым тры гады вучыўся ў Маскве ў вялікага Давіда Ойстраха, выйграваў міжнародныя конкурсы скрыпачоў. 


Выстава «У кадры і за кадрам»

Фота: afisha.tut.by

Дзе: Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (вул. Леніна, 20)

Калі: па 19 снежня, 11:00-19:00

Колькі каштуе: удакладняць у касе

17 лістапада адбылося адкрыццё выставы Міхаіла Андрэевіча Карпука «У кадры і за кадрам».

У экспазіцыі прадстаўлена больш за 40 твораў арыгінальнай графікі і сцэнаграфіі з калекцыі мастака, створаныя ў перыяд з 1959 па 2007 год. 


Выстава «Каханне – гэта палёт»

Фота: afisha.tut.by

Дзе: Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь (вул. К. Маркса, 12)

Калі: па 20 снежня, 11:00-19:00

Колькі каштуе: удакладняць у касе

З 17 лістапада па 20 снежня Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь праводзіць выставу карцін са шкла «Каханне – гэта палёт».

Выстава студыі вырабаў са шкла «Аліса ў Залюстаркоўе» прысвечана творчасці Марка Захаравіча Шагала. Галоўная задача выставы – даць дзецям з аслабленым зрокам пазнаёміцца з мастацтвам сусветна вядомага мастака з дапамогай тактыльных адчуванняў. 


V біенале жывапісу, графікі і скульптуры «БІ-5»

Фота: sb.by

Дзе: Палац мастацтва (вул. Казлова, 3)

Калі: па 11 снежня, 11:00-19:00

Колькі каштуе: удакладняць у касе

На біенале прадстаўлены лепшыя работы, якія створаны за апошнія два гады жывапісцамі, графікамі і скульптарамі – сябрамі Беларускага саюза мастакоў. Усяго каля 400 работ больш чым 250 мастакоў.

Экспазіцыя дэманструе ўсю разнастайнасць напрамкаў, жанраў, тэхнік, якія існуюць у беларускім жывапісу, графіцы і скульптуры.


Выстава «Нафта як мастацтва»

Фота: saint-petersburg.ru

Дзе: Гасцёўня Уладзіслава Галубка (вул. Старавіленская, 14)

Калі: па 11 снежня, 9:00-17:30

Колькі каштуе: удакладняць у касе

23 лістапада ў філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь у гасцінай Уладзіслава Галубка адбылося адкрыццё персанальнай выставы мастака Віталя Касаткіна «Нафта як мастацтва».

Ён з'яўляецца першым расійскім мастаком, які прафесійна шмат гадоў працуе нафтай. Ідэя выкарыстання нафты была яму пададзеная ў Міжнароднай Гільдыі майстроў, дзе палічылі, што нафта можа добра дапоўніць яго незвычайную тэхніку. Як аказалася, нафтавая палітра здольная замяніць звыклыя фарбы.

Выстава «Нафта як мастацтва» дэманструе цыкл «нафтавых» работ пра Далёкі Усход, Паўночны Ледавіты акіян, Якуцію, аб радовішчах нафты ў Расіі і Беларусі.


Выстава «Час цудаў. Зімовыя святы і забавы»

Фота: emc21.ru

Дзе: Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь (вул. К. Маркса, 12)

Калі: па 28 лютага, 11:00-19:00

Колькі каштуе: удакладняць у касе

Выстава ў інтэрактыўнай форме пазнаёміць з беларускімі традыцыямі зімовых святаў, асаблівасцямі побыту беларусаў розных саслоўяў у зімовы перыяд у розныя гістарычныя часы.

Каб узмацніць адчуванне зімы, агляд выставы будзе праходзіць пад падаючымі шматкамі снегу, падобнымі на сапраўдны.


Выстава «Вялікія класікі ХХ стагоддзя: Пабла Пікаса, Хуан Міро, Васіль Кандзінскі»

Фота: afisha.tut.by

Дзе: Дом карцін (пр-т Пераможцаў, 89/3)

Калі: па 11 снежня

Колькі каштуе: 10 р., студэнты і пенсіянеры – 7 р., школьнікі – 5 р.  

«Дом карцін» прывёз з-за мяжы больш за семдзесят графічных работ самых вядомых мастакоў, якія ўчынілі рэвалюцыю ў мастацтве, якія вызначылі аблічча і асноўныя плыні мадэрнізму, якія верылі, што мастацтва можа змяніць жыццё.

Мастацкая галерэя «Дом карцін» прадстаўляе выставу «Вялікія класікі ХХ стагоддзя» і работы Пабла Пікаса, Хуана Міро і Васіля Кандзінскага.

У рамках выставы запланаваны лекцыі, экскурсіі і творчыя майстэрні, якія дапамогуць гледачу пранікнуцца работамі вялікіх рэвалюцыянераў мастацтва ХХ стагоддзя.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.