Вы тут

Да 2020-га Пекін поўнасцю адмовіцца ад вугалю


Сёлета яго вытворчасць скарацілася на 1,8 млн. тон. 


У бліжэйшыя 4 гады ў горадзе будуць зачынены тры пакінутыя вугальныя шахты, а да 2020-га кітайская сталіца цалкам адмовіцца ад вугальнай прамысловасці, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”.

«Да 2020 года, мы будзем вымушаны закрыць усе вугальныя шахты ў Пекіне», — заявіў намеснік дырэктара ўпраўлення вугальнай прамысловасці Пекінскай муніцыпальнай камісіі развіцця і рэформаў Лі Бінь. Паводле яго слоў, з 2016 па 2020 гады, у адпаведнасці з прынцыпам «памяншэння вытворчасці з гадамі, паступовага прыпынення працы шахтаў і паэтапнай адмовы ад вугальнай прамысловасці», Пекін адмовіцца ад здабычы 6 мільёнаў тон вугалю, і паступова зачыніць свае буйныя вугальныя шахты. 

Як паведаміў Лі Бінь, у Пекіне ўжо амаль 800 гадоў выкарыстоўваюць вугаль, самыя раннія афіцыйныя гістарычныя дакументы наконт гэтага датуюцца эпохай Юань (1279-1368гг.). Па падліках, у 2010 годзе ў Пекіне спальвалася да 26 млн. тон вугалю. Спажыванне летась знізілася да 12 млн. тон. Дзяржава і муніцыпальныя ўлады Пекіна аказваюць значную падтрымку экалагічнай праграме горада. Так, у 2016 годзе, цэнтральным урадам КНР і муніцыпальнымі ўладамі Пекіна было выдзелена больш за 160 млн. юаняў (звыш 20 млн. долараў), каб працаўладкаваць кадры, занятыя ў гэтай галіне. 

На месцы вугальных шахтаў у будучыні плануецца адкрыць экалагічныя, рэкрэацыйныя аб'екты і санаторыі для састарэлых. Яны  заменяць аб'екты вугальнай прамысловасці з пункту гледжання інфраструктуры і забяспечаць адпаведную фінансавую падтрымку.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.