Вы тут

З 1 студзеня цэны харчовых прадуктаў будуць пазначацца за кілаграм


Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю з 1 студзеня 2017 года будзе рэкамендаваць гандлёвым аб'ектам пазначаць цану харчовых прадуктаў за адзін кілаграм і адзін літр.


З названай даты суб'ектам, якія ажыццяўляюць гандаль харчовымі прадуктамі, вага якіх не роўная аднаму кілаграму (літру), пры ўказанні інфармацыі аб цане харчовых прадуктаў за адзінку тавару будзе рэкамендавана дадаткова, акрамя кошту за адзінку, паказваць кошт за 100 грамаў (мілілітраў), адзін кілаграм (літр). Для харчовых прадуктаў, намінальная вага якіх не перавышае 250 грамаў (мілілітраў), трэба будзе паказваць кошт адзінкі тавару за 100 грамаў (мілілітраў), для астатніх — за адзін кілаграм (літр). З 1 ліпеня 2017 года гэту норму плануецца зрабіць абавязковай.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Кілаграмы і літры, ці Колькі ўзважана ў грамах і мілілітрах

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.