Вы тут

Самы каштоўны рэсурс


Кіраўніцтва грамадскага аб'яднання "Белая Русь" пастаянна запрашае ў сваю штаб-кватэру прадстаўнікоў раённых аддзяленняў арганізацыі. Такія сустрэчы носяць канструктыўны характар: іх удзельнікі абмяркоўваюць планы аб'яднання, расказваюць пра работу свайго падраздзялення, а таксама наладжваюць міжрэгіянальныя сувязі. Салігорская раённая арганізацыя стала чарговым госцем у штабе "Белай Русі".


Аляксандр РАДЗЬКОЎ, старшыня аб'яднання, асабіста пагутарыў з кожным запрошаным удзельнікам.

Салігорская раённая арганізацыя з'яўляецца як адной з найбуйнейшых, так і адной з найбольш актыўных у Мінскай вобласці. У яе ўваходзяць 63 пярвічныя арганізацыі. Цяпер у складзе Салігорскага аддзялення "Белай Русі" – 1182 чалавекі, аднак гэтая лічба пастаянна павялічваецца.

"Мы ўдзячныя кіраўніцтву "Белай Русі" за магчымасць сустрэцца ў фармаце адкрытага дыялогу, – падкрэсліла старшыня Салігорскай раённай арганізацыі Ларыса ЖУКАВА. – Насуперак вядомаму меркаванню, Салігорскі раён – гэта не толькі прамысловы патэнцыял нашай краіны, але таксама інтэлектуальны і творчы. Аднак самы каштоўны наш патэнцыял – гэта чалавечы рэсурс, які мае цвёрды і ўпэўнены характар. Вядома, наш рэгіён з'яўляецца прамысловым, таму больш за палову нашай дэлегацыі – з прамысловых арганізацый". У цэнтральную штаб-кватэру прыехалі работнікі сферы будаўніцтва, раённых бібліятэк, школы мастацтваў, інжынеры і шахцёры – усе яны з'яўляюцца актыўнымі членамі "Белай Русі".

Акрамя афіцыйнай часткі сустрэчы, актыў Салігорскай раённай арганізацыі наведае першасную арганізацыю Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Салісты тэатра – члены "Белай Русі" – народныя артысты Беларусі Анастасія Масквіна, Сяргей Франкоўскі і іншыя выступяць перад актывістамі з вядомымі опернымі партыямі.

Па словах Ларысы Жукавай, Салігорскае раённае аддзяленне зараз знаходзіцца на шляху станаўлення, таму для якаснага развіцця неабходна абменьвацца вопытам. Згуртаваная праца ў складзе арганізацыі паступова выведзе Салігорскі раён на новы ўзровень.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

lukashevich@zviazda.by

Фота аўтара.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».