Вы тут

З 24 снежня па 8 студзеня будзе курсіраваць «Навагодні экспрэс»


З 24 снежня па 8 студзеня па Дзіцячай чыгунцы імя Канстанціна Заслонава будзе курсіраваць святочны цягнік «Навагодні экспрэс».


У сёлетнім святочным сезоне Дзіцячая чыгунка сумесна з Мінскім Палацам культуры і спорту чыгуначнікаў на станцыі Сасновы Бор арганізуе тэатралізаванае прадстаўленне «У госці да Дзеда Мароза».

Як расказалі ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі, 24, 25 снежня, 2, 7 і 8 студзеня цягнік будзе вазіць пасажыраў з 10.30 да 16.30; 28, 29, 30 снежня першы цягнік адправіцца са станцыі Заслонава ў 13.00, а апошні — у 16.30, 31 снежня рэжым работы Дзіцячай чыгункі — з 10.30 да 13.30, а 1 студзеня — з 13.30 да 16.30. 5 і 6 студзеня пракаціцца на «Навагоднім экспрэсе» можна будзе з 11.00 да 15.00.

Продаж білетаў на «Навагодні экспрэс» ужо адкрыты. Іх можна набыць на станцыі Заслонава Дзіцячай чыгункі. Кошт складае 15 рублёў.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: На свята — у «Навагоднім экспрэсе»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?