Вы тут

Быць ці не быць 200-гадоваму юбілею школы?


145-годдзе хутка адзначыць наша Машчонская школа, якая 80 гадоў таму стала сярэдняй. А вось ці будуць у яе іншыя юбілеі і круглыя даты, пакуль пытанне.


Цяпер у гэтай школе вучыцца больш за 70 дзяцей. Прыкладна столькі ж застанецца ў найбліжэйшыя гады. Школа паспяхова прайшла акрэдытацыю, вучні з году ў год становяцца пераможцамі раённых алімпіяд і спартыўных спаборніцтваў, на роўных з гарадскімі аднагодкамі здаюць экзамены пры паступленні ў навучальныя ўстановы. І тым не менш над школай навісла пагроза закрыцця. Вучняў збіраюцца вазіць за восем кіламетраў у аграгарадок Ходцы.

Цяпер там, у дзіцячым садку — базавай школе, вучыцца крыху больш за 50 вучняў. Школьнікі з навакольных вёсак, як некалі іх бацькі, ужо не першы год ходзяць у нашу, Машчонскую, бо Ходцаўская не мела і не мае статусу сярэдняй. І гэта невыпадкова — Машчонская школа і тады, і цяпер геаграфічна размешчана так, што вакол яе канцэнтруюцца найбольшыя вёскі рэгіёна. Таму яе і абралі асноўнай.

— Калі закрыюць нашу школу, — лічыць яе дырэктар Віктар Паўлавіч Кучынскі, — то для сапраўднага адраджэння аграгарадка Белая Ліпа перспектыў будзе значна менш.

Згодны з ім і бацькі вучняў, былыя выпускнікі, якія з горыччу абмяркоўваюць такую невясёлую перспектыву на сайце «Аднакласнікі», дзе існуе група «Машчонская школа — шлях да ведаў». Яна аб'ядноўвае шмат землякоў, раскіданых па розных кутках нашай краіны і былога Савецкага Саюза.

Дарэчы, для іх родная школа не толькі настальгічны ўспамін, але і месца пастаянных сустрэч аднакласнікаў, якія не бачылі адзін аднаго дзясяткі гадоў. Яны ўдзячныя калектыву педагогаў, якія памятаюць пра іх і прымаюць гэтак жа гасцінна, як у далёкім дзяцінстве. Са свайго боку і выпускнікі па магчымасці імкнуцца дапамагаць роднай школе. Вядома ж, з надзеяй, што яна будзе жыць яшчэ доўгія гады.

...На адной з нядаўніх сустрэч прысутнічалі вучні, якія скончылі яе 50 і больш гадоў таму. Хацелася б спадзявацца, што і цяперашнія вучні будуць мець магчымасць сабрацца ў школе на яе 200-гадовым юбілеі. Што цалкам магчыма, калі, прымаючы рашэнне аб скарачэнні колькасці ўстаноў адукацыі, адказныя асобы ўлічаць не толькі эканамічны бок праблемы, але і многае іншае.

Аляксандр ПІСКУНОЎ, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, выпускнік,

Сенненскі раён

Загаловак у газеце: Не толькі настальгія

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».