Вы тут

У аграгарадку Цімкавічы адкрылая новая царква


Днямі ў нашым мястэчку адбылася вялікая падзея — адкрылася новая царква Свяціцеля Мікалая Цудатворца.


Асвяціў храм і новыя званы Уладыка Антоній, епіскап Слуцкі і Салігорскі. У набажэнстве прымала ўдзел духавенства з Капыльскага і Салігорскага благачыння, а таксама з Мінска.

Уладыка Антоній падзякаваў усім прыхаджанам за вялікую працу, якую яны ўклалі ў будаўніцтва новага храма, і асобным з іх уручыў узнагароды. У прыватнасці, настаяцель прыхода Міхаіл Мардвінаў удастоены медаля Кірылы Тураўскага, а матушка і рэгент хору Алена Мардвінава атрымала медаль Святога князя Уладзіміра.

Пасля набажэнства Уладыка Антоній наведаў музей Кузьмы Чорнага. Экскурсія ў ім завяршылася невялікай пастаноўкай на рэлігійную тэму, узятую з кнігі «Дзецям пра праваслаўную веру».

Людміла Ніжэвіч,

жыхарка аграгарадка Цімкавічы,

Капыльскі раён

Загаловак у газеце: Яшчэ на адзін храм больш!

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.