Вы тут

Беларуска-азербайджанскія адносіны: асноўныя накірункі?


Наша краіна яшчэ ў савецкія часы падтрымівала шчыльныя адносіны з Азербайджанам. Не сапсаваліся яны і праз дзесяцігоддзі пасля таго, як СССР не стала на палітычнай карце. Супрацоўніцтва наладжана ў самых розных сферах – пачынаючы ад палітыкі, эканомікі і заканчваючы чалавечымі стасункамі, якія як нішто іншае ўмацоўваюць сяброўства паміж дзяржавамі. Учора ў мультымедыйным прэс-цэнтры “Sputnik Беларусь” прайшоў відэамост Мінск-Баку, дзе абмеркавалі асноўныя кірункі сучасных двухбаковых адносін паміж краінамі.


“Неабходна рэалізаваць многія праекты ", – адзначае старшыня савета дырэктароў інвестыцыйнай кампаніі "Юнітэр" у Баку Андрэй ДЗЕРАХ. Зусім нядаўна Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод пачаў працаваць з азербайджанскай нафтай. Эксперт упэўнены, што паколькі ў Азербайджане надаецца каласальная ўвага развіццю нафтавага сектара, нашай дзяржаве мэтазгодна працягваць супрацоўніцтва з гэтай краінай.

Важнасць нафтавага фактару беларуска-азербайджанскіх адносін падкрэслівае і палітолаг Тофік АБАСАЎ: "Бясспрэчна, дадзены фактар ​​мае вызначальную ролю. Аднак прэзідэнты абедзвюх краін за час перамоў ахапілі ўвесь спектр жыццядзейнасці дзяржаў, у рамках якога мы можам супрацоўнічаць. Зараз актуальныя пытанні вытворчай i спажывецкай кааперацыі: стварэнне агульных баз, тэхнапаркаў. І вельмі пазітыўны аспект апошніх перамоў заключаецца ў тым, што паступова выходзяць на “кантактны” ўзровень рэгіёны".

Нацыянальная азербайджанская нафтавая кампанія SOCAR вельмі актыўна працуе на знешніх рубяжах – і, на думку палітолага, беларускі кірунак з'яўляецца для яе адным з прыярытэтных. Гэта звязана адразу з некалькімі фактарамі. Па-першае, Беларусь і Азербайджан ужо доўгі час плённа супрацоўнічаюць. Наша краіна ў рамках знешняй палітыкі лічыцца перспектыўным і надзейным партнёрам. Па-другое, вопыт супрацоўніцтва з беларускім бокам у аўтамабілебудаванні, сельскай гаспадарцы, тэкстыльнай прамысловасці гаворыць аб надзейных і адкрытых адносінах з Беларуссю.

Беларусь можа супрацоўнічаць з Азербайджанам і ў сферы ІТ-тэхналогій, лічыць Андрэй Дзерах. "Азербайджан мог бы рэалізоўваць мноства праектаў з дапамогай беларускіх кампаній – і беларусы маглі б працаваць напрамую". Але ўсё ж найбольш блізкімі да рэалізацыі эксперт лічыць праекты, звязаныя з сельскай гаспадаркай і нафтаперапрацоўкай, а таксама двухбаковае развіццё рынкаў збыту.

"Мы разумеем, што для развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў першую чаргу неабходны ўстойлівыя лагістычныя сувязі, – падкрэслівае азербайджанскi палітолаг. – Беларусь і Азербайджан рэалізуюць праграму развіцця свайго транзітнага патэнцыялу". Абедзве краіны могуць стаць злучальнымі звёнамі паміж рознымі рэгіёнамі, таму зараз абмяркоўваецца ўзгадненне транспартных маршрутаў. У прыклад Тофiк Абасаў прыводзіць азербайджанскія энергарэсурсы, якія пастаўляюцца на беларускія прадпрыемствы. Паступова з'явяцца і іншыя схемы, якія абавязкова атрымаюць развіццё.

Акрамя эканамічных кірункаў, Азербайджан можа падзяліцца вопытам у сферы спорту. У Баку ў мінулым годзе паспяхова прайшлі першыя ў гісторыі Еўрапейскія гульні, якія наша краіна прыме ў 2019 годзе.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

lukashevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: На “кантактны ўзровень” выходзяць рэгіёны

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».