Прэміямі Global Іnclusіon Awards узнагароджваюцца банкі і фінансавыя інстытуты за дасягненні ў развіцці фінансавай адукаванасці. Пад увагу бяруцца новыя падыходы да навучання дзяцей, уцягванне моладзі ў больш актыўнае ўзаемадзеянне з фінансавым сектарам. У конкурсе прынялі ўдзел праекты з 60 краін. Фіналістамі сталі прадстаўнікі Беларусі, Расіі, Вялікабрытаніі, Польшчы, Грузіі і Зімбабве. Рашэннем незалежнага міжнароднага журы «Карта навучэнца» была прызнаная пераможцам у катэгорыі «Найлепшы прадукт для дзяцей і моладзі» (Chіld Frіendly Bankіng Award).
Укараненне «Карты навучэнца« носіць некамерцыйны характар і скіраванае на забеспячэнне даступнасці якасных адукацыйных рэсурсаў і паслуг. Праект рэалізаваны Беларусбанкам і дзяржаўным прадпрыемствам «Цэнтр сістэм ідэнтыфікацыі» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі сумесна з зацікаўленымі ведамствамі сістэмы адукацыі. У прэс-службе банка растлумачылі: «Карта навучэнца» ўяўляе сабой бескантактны шматфункцыянальны дакумент і можа выкарыстоўвацца для аказання навучэнцам паслуг і сэрвісаў інфармацыйнымі сістэмамі ўстаноў адукацыі, горада і краіны. Напрыклад, яна можа выконваць функцыю электроннага пропуску ў школу, чытацкага білета — у бібліятэцы, ідэнтыфікатара карыстальніка — у камп'ютарным класе, праязнога дакумента — у гарадскім транспарце. Да таго ж «Карта навучэнца» сумешчана з банкаўскай карткай аплатнай сістэмы Белкарт, якая выпускаецца Беларусбанкам і з'яўляецца паўнавартасным плацежным сродкам на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Надзея НІКАЛАЕВА
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.