Вы тут

Студэнты Акадэміі кіравання сустрэліся са старшынёй Следчага камітэта


Мерапрыемства прайшло ў фармаце «адкрытага дыялогу», які арганізуе БРСМ для таго, каб маладыя людзі маглі паўдзельнічаць у дыскусіі і задаць пытанне прадстаўнікам улады. Іван НАСКЕВІЧ, старшыня Следчага камітэта, расказаў пра ідэю адкрыць філіял кафедры Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце на базе камітэта.


Як плануецца, гэты філіял будзе працаваць для таго, каб студэнты маглі атрымаць больш практыкаарыентаваныя веды. Такім чынам, у навучэнцаў Акадэміі кіравання будзе шырокі спектр магчымасцей для ўдзелу ў рабоце Следчага камітэта, у тым ліку ў якасці добраахвотных памочнікаў. Іван Наскевіч расказаў, што рыхтуецца ведамасны акт, у адпаведнасці з якім засноўваецца Інстытут добраахвотных памочнікаў. «Маладыя людзі на гэтай базе будуць мець агульнае ўяўленне, чым займаецца Следчы камітэт, як ён функцыянуе».

Сустрэча ў межах «адкрытага дыялогу» мела і прафарыентацыйны характар. Старшыня Следчага камітэта адзначыў, што яны чакаюць у сябе на працы адукаваных маладых людзей з пачуццём адказнасці за даручаную справу. І пакуль што выпускнікі Акадэміі кіравання апраўдваюць спадзяванні.

Надзея АНІСОВІЧ

anіsovіch@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Маладыя і адказныя

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».