Вы тут

Палажэнне аб Рэспубліканскай Дошцы гонару выкладзена ў новай рэдакцыі


Адпаведны Указ №435 падпісаў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.


Як паведамляе прэс-служба Прэзідэнта, уводзяцца намінацыі ў перспектыўных галінах у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця: «сярод арганізацый, якія ажыццяўляюць турыстычную дзейнасць» і «сярод арганізацый, якія ажыццяўляюць выдавецкую дзейнасць».

Вызначаны таксама ўмовы занясення на Рэспубліканскую Дошку гонару. У іх ліку адсутнасць пратэрмінаванай запазычанасці па выплаце заработнай платы на канец кожнага месяца ў справаздачным годзе; адсутнасць у справаздачным годзе фактаў прыцягнення кіраўнікоў і намеснікаў кіраўнікоў адпаведных мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, кіраўнікоў і намеснікаў кіраўнікоў іх структурных падраздзяленняў да крымінальнай адказнасці за ўчыненне карупцыйных злачынстваў альбо вызвалення ад крымінальнай адказнасці за ўчыненне такіх злачынстваў па нерэабілітуючых падставах.

Устаноўлена, што вынікі ў сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця за справаздачны год сярод абласцей і горада Мінска не падводзяцца пры зніжэнні ў цэлым па краіне аб'ёму ВУП да ўзроўню папярэдняга года (у працэнтах).

Загаловак у газеце: Дошка Гонару ў новым фармаце

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».