Вы тут

Паміж Беларуссю і Азербайджанам устаноўлены моцныя адносіны


Пра гэта заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Азербайджана ў Беларусі Ісфандзіярам Вагабзадэ з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі ў нашай краіне.


Аляксандр Лукашэнка лічыць, што апошнія шэсць гадоў былі «найбольш бурнымі ў адносінах паміж Беларуссю і Азербайджанам». «У гэты час мы закладвалі аснову для моцных, фундаментальных адносін, за што я Вам удзячны», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Пры гэтым кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на важнасць праведзенага на днях візіту ў Баку. «Мы вярнуліся з Вашай радзімы. Думаю, што Беларусь стане Вашай другой радзімай, бо Вы тут прапрацавалі каля 6 гадоў. Яшчэ не было такога выпадку, каб пасол, прапрацаваўшы столькі гадоў, з'ехаў, не адчуўшы Беларусь сваёй другой радзімай», — заўважыў беларускі лідар.

У сваю чаргу пасол Азербайджана сказаў, што ў час дыпламатычнай місіі вялікую ўвагу ўдзяліў развіццю беларуска-азербайджанскіх культурных сувязяў, паведамляе прэс-служба Прэзідэнта. У прыватнасці, займаўся перакладамі твораў беларускіх класікаў, каб бліжэй пазнаёміць азербайджанцаў з беларускай літаратурай і культурай, што ў цэлым спрыяе ўмацаванню ўзаемаразумення паміж народамі.

З улікам дасягнутых на вышэйшым узроўні дамоўленасцей Беларусь і Азербайджан маюць намер нарасціць узаемны тавараабарот да $700 млн.

Загаловак у газеце: Моцныя, фундаментальныя адносіны ўстаноўлены паміж Беларуссю і Азербайджанам

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.