Вы тут

Савет Міністраў вызначыў механізм прыросту эканомікі


Павышэнне прадукцыйнасці працы на дзеючых прадпрыемствах, удасканаленне сістэмы кіравання, актыўная работа на знешніх рынках, развіццё малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, прыцягненне інвестыцый — такімі шляхамі плануецца паляпшаць эканамічны стан у краіне ў наступным годзе. Пра гэта заявіў падчас чарговага пасяджэння Прэзідыума Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь прэм'ер-міністр Андрэй КАБЯКОЎ.


Падчас нарады гутарка ішла аб праекце пастановы Саўміна «Аб рэалізацыі задач сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2017 год». У кастрычніку бягучага года Прэзідэнт падпісаў адпаведны Указ пра задачы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2017-ы. У гэтым дакуменце вызначаны важнейшыя параметры прагнозу, іх колькасныя арыенціры і сфармуляваны асноўныя задачы на бліжэйшы год.

«Кіраўніком дзяржавы даручана выбудаваць поўную матрыцу персаніфікаваных паквартальных задач на 2017 год, мабілізаваць усю вертыкаль улады на дасягненне канкрэтных вынікаў. Ад урада і аблвыканкамаў патрабуецца арганізаваць працу кіраўнікоў усіх узроўняў, нацэліўшы іх на павышэнне эфектыўнасці вытворчасці тавараў і паслуг, зніжэнне выдаткаў, нарошчванне і дыверсіфікацыю экспарту, стварэнне новых працоўных месцаў, прыцягненне прамых замежных інвестыцый, а таксама вырашэнне іншых прыярытэтаў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны», — адзначыў прэм'ер-міністр.

Андрэй Кабякоў заявіў, што пры фарміраванні прагнозу на 2017 год вызначана структура прыросту ВУП. Па яго словах, палова — за кошт росту прадукцыйнасці працы на дзеючых прадпрыемствах, істотнага скарачэння выдаткаў, укаранення новых тэхналогій і ўдасканалення сістэмы кіравання, больш ак-
тыўнай і агрэсіўнай працы на знешніх рынках. Другую палову прыросту плануецца атрымаць за кошт «новай эканомікі». «Фактычна гэтая задача вырашаецца праз развіццё малога і сярэдняга бізнесу, стварэнне новых прадпрыемстваў, новых працоўных месцаў, прыцягненне замежных інвестыцый. На гэтым грунтуюцца і мэтавыя задачы ў прадстаўленым праекце пастановы», — падкрэсліў прэм'ер.

Затым Андрэй Кабякоў дадаў, што аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму неабходна ў сціснутыя тэрміны прыняць усе неабходныя рашэнні па давядзенні ключавых паказчыкаў эфектыўнасці старшыням гар- і райвыканкамаў, а таксама кіраўнікам адміністрацый у Мінску «для фарміравання поўнай і правільна структураванай матрыцы задач усёй вертыкалі ўлады».

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavit@zviazda.by

Загаловак у газеце: Матрыца для вертыкалі ўлады

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?