Вы тут

У Японіі знішчаць звыш 300 тысяч курэй


Прычына — птушыны грып. Вірус H5N8 выяўлены на ферме ў мястэчку Сэкікава — тут напярэдадні былі знойдзеныя каля 40 мёртвых птушак, пры гэтым у пяці з іх быў вірус.


Улады прэфектуры Ніігата прынялі рашэнне знішчыць каля 310 тысяч курэй. Выяўлены вірус і ў паўночнай прэфектуры Ааморы. Тут на адной з ферм знайшлі мёртвых качак. У радыусе 10 км ад ачагоў віруса размешчана больш за 60 фермерскіх гаспадарак амаль з мільёнам птушак. Японскі ўрад прымае экстранныя меры па вырашэнні сітуацыі — уводзіцца каранцін з мэтай пазбегнуць далейшага распаўсюджвання віруса.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.