Вы тут

Грэе сэрцы святая крыніца...


Святая крыніца, названая ў гонар Іаана Хрысціцеля, якая знаходзіцца на памежжы двух раёнаў Віцебшчыны — Мёрскага і Глыбоцкага, упарадкаваная круглы год. А ўсё таму, што ў крыніцы ёсць надзейны захавальнік — Алег Вайцяховіч — жыхар вёскі Язна. У свой час Алег спраектаваў і ўзвёў афармленне крынічнага калодзежа, прывёў тэрыторыю комплексу ў належны стан, зрабіў купель. А нядаўна пабудаваў памяшканне для пераапранання і накрыў купель дахам.


Раз на тыдзень ён наведвае крыніцу. У гэтыя снежныя дні мне давялося сустрэць неабыякавага язненца ў гэтым прыгожым кутку з венікам і лапатай. Побач з Алегам быў і яго малады аднавясковец Вадзім Чарняўскі (на фота). Яны старанна прыбіралі снег, які паспеў добра засыпаць наваколле.

— Наведвальнікі прыходзяць і прыязджаюць на гэта месца кожны дзень, не зважаючы на надвор'е. З благаславення настаяцеля прыхода я ўзяў на сябе асноўны клопат пра крыніцу. Але без падтрымкі маіх землякоў крыніца, без перабольшвання, не была б такой прыгожай і адметнай, — кажа Алег Вайцяховіч. Захавальнік Янаўскай крыніцы добрым словам згадвае людзей, якія ахвяравалі сродкі на яе добраўпарадкаванне, на набыццё будаўнічых матэрыялаў. Напрыклад, былую жыхарку Язна Таццяну Шчарбіцкую — на яе грошы ўзведзены сцены і дах купелі.

— Крыніца святога Яна грэе сэрцы маіх землякоў, як бы далёка яны ні жылі, — перакананы Алег Вайцяховіч.

Анатоль Кляшчук

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.