Вы тут

Алімпійскі агонь у Токіа запаліць аўтамабіль


Прымаючы летнія Алімпійскія гульні ў 2020 годзе, Японія вырашыла здзівіць свет сваімі тэхнічнымі распрацоўкамі. Менавіта таму, як піша news.com.au, плануецца запаліць алімпійскі агонь пры дапамозе лятаючай машыны.


Згодна з планам, аўтамабіль спачатку праедзе па стадыёне, а затым узнімецца і ўжо ў паветры запаліць алімпійскі агонь. Стварылі лятаючую машыну інжынеры з Start-up Cartivator.

Нагадаем, за права прыняць у сябе Алімпіяду Японія змагалася са Стамбулам і Мадрыдам. Можна сказаць, што Токіа выйграў гэтае права трэці раз: упершыню сталіца Японіі павінна была правесці Алімпійскія гульні ў 1940 годзе, аднак яны былі адменены з-за прычыны распачатай Другой сусветнай вайны. Такім чынам, упершыню Токіа стаў алімпійскім горадам толькі ў 1964-м. Акрамя летняй Алімпіяды, краіна двойчы праводзіла зімовыя Гульні — у Сапара (1972 год) і ў Нагана (1998 год).

У тым, што японцы зробяць усё, каб правесці Алімпіяду-2020 бліскуча, няма ніякіх сумненняў. Для гэтага ў іх ёсць і фінансы, і маса тэхнічных магчымасцяў.

Алімпіяда-2020 будзе адрознівацца яшчэ і тым, што на ёй з'явяцца адразу пяць новых відаў спорту. У Алімпійскую праграму ўключылі бейсбол (для мужчын) і аналаг гэтага віду спорту софтбол (для жанчын). Акрамя іх, мы ўбачым каратэ, скейтборд, спартыўнае скалалажанне і сёрфінг.

Дар'я Лабажэвіч

lobazhevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».