Вы тут

Мясніковіч прыняў удзел у канферэнцыі ААН па ўстойлівым транспарце


У выхадныя старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл МЯСНІКОВІЧ прыняў удзел у Глабальнай канферэнцыі ААН па ўстойлівым транспарце, якая адбылася ў Ашхабадзе.


 

На ёй спікер верхняй палаты беларускага парламента прапанаваў стратэгію комплекснага развіцця ўстойлівага шматмадальнага транспартнага калідора з Еўропы ў Кітай. Яго галоўны прынцып — ва ўзаемным дапаўненні праектаў Вялікага шаўковага шляху і Еўразійскага эканамічнага саюза.

Акрамя таго, старшыню Савета Рэспублікі і Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Туркменістане Алега Табанюхава прыняў Прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў. Адбыўся дыялог, падчас якога бакі абмеркавалі ў тым ліку пытанні будаўніцтва Гарлыкскага горна-ўзбагачальнага камбіната, якое знаходзіцца на завяршальнай стадыі.

Вікторыя АСТРОЖСКАЯ

Загаловак у газеце: Стратэгія: ад Еўропы да Кітая

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.