Вы тут

Раім схадзіць


Прэзентацыя кнігі пра Марыю Захарэвіч, інклюзіўны фестываль, V біенале жывапісу, графікі і скульптуры і выстава «Нафта як мастацтва» – афіша «Звязды» з 28 лістапада па 4 снежня. 


Прэзентацыя кнігі «Талент, адухоўлены любоўю»

Фота: zviazda.by

Дзе: Дзяржаўны лiтаратурны музей Янкi Купалы (вул. Я. Купалы, 4)

Калі: 28 лістапада, 17:00

Колькі каштуе: удакладняць у касе

У панядзелак, 28 лістапада, у Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адбудзецца прэзентацыя кнігі «Талент, адухоўлены любоўю», якая прысвечана народнай артыстцы Беларусі Марыі Захарэвіч

Шмат гадоў Марыя Георгіеўна верна і аддана служыць тэатру. За гэты час яна стварыла цэлую галерэю запамінальных жаночых вобразаў. «Мама Паўлінкі» – так пяшчотна называюць актрысу аматары яе творчасці.

У прэзентацыі прымуць удзел укладальнікі кнігі: землякі, калегі, сябры Марыі Захарэвіч.


Інклюзіўны фестываль творчых магчымасцяў

Фота: storinka.com.ua

Дзе: Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (вул. Леніна, 20)

Калі: 3 снежня, 12:00

Колькі каштуе: удакладняць у касе

Фестываль «АДНОлькаВЫ_Я» накіраваны на фарміраванне сродкамі мастацтва станоўчага стаўлення да людзей з інваліднасцю.

У праграме: выстава дзіцячых твораў, майстар-класы ад людзей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця, творчы нумар ад гурта ByCity.


V біенале жывапісу, графікі і скульптуры «БІ-5»

Фота: sb.by

Дзе: Палац мастацтва (вул. Казлова, 3)

Калі: па 11 снежня, 11:00-19:00

Колькі каштуе: удакладняць у касе

На біенале прадстаўлены лепшыя работы, якія створаны за апошнія два гады жывапісцамі, графікамі і скульптарамі – сябрамі Беларускага саюза мастакоў. Усяго каля 400 работ больш чым 250 мастакоў.

Экспазіцыя дэманструе ўсю разнастайнасць напрамкаў, жанраў, тэхнік, якія існуюць у беларускім жывапісу, графіцы і скульптуры.


Выстава «Нафта як мастацтва»

Фота: saint-petersburg.ru

Дзе: Гасцёўня Уладзіслава Галубка (вул. Старавіленская, 14)

Калі: па 11 снежня, 9:00-17:30

Колькі каштуе: удакладняць у касе

23 лістапада ў філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь у гасцінай Уладзіслава Галубка адбылося адкрыццё персанальнай выставы мастака Віталя Касаткіна «Нафта як мастацтва».

Ён з'яўляецца першым расійскім мастаком, які прафесійна шмат гадоў працуе нафтай. Ідэя выкарыстання нафты была яму пададзеная ў Міжнароднай Гільдыі майстроў, дзе палічылі, што нафта можа добра дапоўніць яго незвычайную тэхніку. Як аказалася, нафтавая палітра здольная замяніць звыклыя фарбы.

Выстава «Нафта як мастацтва» дэманструе цыкл «нафтавых» работ пра Далёкі Усход, Паўночны Ледавіты акіян, Якуцію, аб радовішчах нафты ў Расіі і Беларусі.


Выстава «Час цудаў. Зімовыя святы і забавы»

Фота: emc21.ru

Дзе: Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь (вул. К. Маркса, 12)

Калі: па 28 лютага, 11:00-19:00

Колькі каштуе: удакладняць у касе

Выстава ў інтэрактыўнай форме пазнаёміць з беларускімі традыцыямі зімовых святаў, асаблівасцямі побыту беларусаў розных саслоўяў у зімовы перыяд у розныя гістарычныя часы.

Каб узмацніць адчуванне зімы, агляд выставы будзе праходзіць пад падаючымі шматкамі снегу, падобнымі на сапраўдны.


Выстава «Вялікія класікі ХХ стагоддзя: Пабла Пікаса, Хуан Міро, Васіль Кандзінскі»

Фота: afisha.tut.by

Дзе: Дом карцін (пр-т Пераможцаў, 89/3)

Калі: па 11 снежня

Колькі каштуе: 10 р., студэнты і пенсіянеры – 7 р., школьнікі – 5 р.  

«Дом карцін» прывёз з-за мяжы больш за семдзесят графічных работ самых вядомых мастакоў, якія ўчынілі рэвалюцыю ў мастацтве, якія вызначылі аблічча і асноўныя плыні мадэрнізму, якія верылі, што мастацтва можа змяніць жыццё.

Мастацкая галерэя «Дом карцін» прадстаўляе выставу «Вялікія класікі ХХ стагоддзя» і работы Пабла Пікаса, Хуана Міро і Васіля Кандзінскага.

У рамках выставы запланаваны лекцыі, экскурсіі і творчыя майстэрні, якія дапамогуць гледачу пранікнуцца работамі вялікіх рэвалюцыянераў мастацтва ХХ стагоддзя.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.