Вы тут

Як у Скірмантаве гуляюць у Ката


Вясёлае ігрышча праводзіцца перад Піліпаўкай.


Калядны пост пачынаецца 28 лістапада. Напярэдадні яго ў вёсцы Скірмантава Дзяржынскага раёна праводзіцца вясёлае ігрышча, якое здаўна называецца “Ката пячы”. Насамрэч, гэта адна з форм вясковых пасядзелак, у якіх пераважаюць бліскучы гумар і вясёлыя жарты, танцы і гульні.

Галоўны атрыбут адной з такіх гульняў - пернік, крэндзель альбо булка, якую выпякаюць у форме хатняга любімца – коціка (нездарма вечарына мае такую адмысловую назву).

Кульмінацыяй гульні становяцца гарачыя спрэчкі, спаборніцтвы на самага спрытнага і ўвішнага гульца, які ўхопіць Ката за лапы альбо за хвост. Ката падвешваюць на палцы альбо на бэльцы пад столлю. Той, хто ўключаецца ў гульню, гучна прамаўляе: ”Ад парога да кута еду да лысага Ката”. Пасля гульні вечарына працягваецца шумным застоллем, гучаць песні.

Спрадвеку ад гэтага часу і да самых Каляд нельга было праводзіць вясёлых пасядзелак, гульняў і застолляў.  

Анатоль Кляшчук, фота аўтара

Дзяржынскі раён

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?