Вы тут

Актыў «Белай Русі» праслухаў лекцыю доктара філасофіі


Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Белая Русь" імкнецца развіваць патэнцыял сваіх уласных удзельнікаў у розных напрамках. Актывісты арганізацыі сустракаюцца з вядомымі навукоўцамі, а таксама грамадскімі і палітычнымі дзеячамі нашай краіны – такога роду мерапрыемствы сталі традыцыйнымі. Чарговым лектарам для актыву стаў доктар філасофскіх навук, прафесар Міхаіл Вішнеўскі.


Удзельнікі сустрэчы загадзя падрыхтаваліся да прыходу ганаровага госця, таму за дзве гадзiны мерапрыемства прафесару Вішнеўскаму трэба было адказаць на 23 няпростыя пытанні, звязаных з філасофіяй грамадскага развіцця, вызначэннем грамадскіх арыенціраў і перспектыў развіцця сацыяльнага-гуманітарнага кірунку ў адукацыі.

"Філасофія, калі браць яе ў цэлым, вучыць разважнасці, яснасці думкі і яе адказнасці, – падкрэсліў Міхаіл Вішнеўскі ў пачатку сустрэчы. – Вельмі важна, каб наша стаўленне да рэчаіснасці і таго, што адбываецца, было адказным. У нас няма права на памылку – я лічу, што ў гэтым плане стаўленне да філасофіі вельмі павучальнае. Філасофія знаходзіцца ў пастаяннай дыскусіі, пошуку сэнсаў – нават не столькі праўды, колькі сэнсаў быцця".

Акрамя таго, лектар закрануў пытанне аб магчымых пераўтварэннях прадметаў сацыяльна-гуманітарнай скіраванасці ў рамках цяперашняга адукацыйнага працэсу. На думку прафесара Вішнеўскага, пераўтварэнні патрэбныя, таму што і студэнты, і само грамадства пастаянна змяняюцца. Аднак перамены павінны быць паступовымі і асцярожнымі, бо не факт, што яны акажуцца правільнымі. "Ламаць нешта я б не стаў, таму што гэта патрабуе змен у мысленні філасофскай супольнасці", – дадаў прафесар. Таксама ён адзначыў, што людзі старэйшага пакалення хваравіта пераносяць любыя змены, таму што ім вельмі цяжка перастроіцца ў новы рытм.

Важным момантам дыскусіі стала абмеркаванне нацыянальнай ідэі беларусаў. "Беларускае грамадства з'яўляецца неаднародным, – адзначыў лектар. – Гэта людзі розных жыццёвых установак, розных ідэй". Асноўныя ідэі беларускага народа заключаны ў Канстытуцыі, роўна як і базавыя каштоўнасці грамадства. Аднак людзі спрабуюць знайсці кароткую фармулёўку. Дадзены кірунак пошуку аспрэчыць цяжка, але падагульняючая выніковасць выклікае сумненні, лічыць прафесар Вішнеўскі. Занадта складана прапанаваць кароткую і дакладную фармулёўку нацыянальнай ідэі ў Беларусі, тым не менш менавіта ў працэсе разважанняў знаходзіцца ісціна.

Калі не шукаеш, то і не знойдзеш – менавіта з такім пасылам прайшла сустрэча актыву "Белай Русі" з прафесарам Міхаілам Вішнеўскі. Вядомы філосаф часта падкрэсліваў, што толькі ў працэсе пошуку можна дабрацца да вырашэння праблемы – няхай гэта філасофія, адукацыя ці эканоміка.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ.

Фота аўтара.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».