Вы тут

У Брэсцкай крэпасці адбылася прэзентацыя фільма «Цытадэль памяці»


Брэсцкая крэпасць нядаўна адзначыла два юбілеі: 60-годдзе Музея абароны і 45-годдзе мемарыяльнага комплексу. У рамках святкавання адбылася прэзентацыя новага дакументальнага фільма «Цытадэль памяці», які быў зняты менавіта да названых дат пры падтрымцы Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі.


На ўрачыстым вечары з нагоды юбілеяў было шмат гасцей, у тым ліку і з Расіі. Напрыклад, сваякі легендарнага абаронцы крэпасці Самвела Мацевасяна. Сын і ўнук героя, якія жывуць у Маскве, нямала робяць для папулярызацыі брэсцкага помніка мужнасці і стойкасці савецкага народа. Гасцей шчыра прывітаў і падзякаваў ім дырэктар мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой», член Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу краіны Рыгор БЫСЮК.

Рыгор Рыгоравіч расказаў прысутным, колькі кніг, навуковых зборнікаў, фотаальбомаў, буклетаў, мастацкіх і дакументальных фільмаў пра крэпасць створана апошнім часам з удзелам супрацоўнікаў мемарыялу. Гэта работа будзе працягнута. Тым больш што крэпасць не толькі помнік, прысвечаны падзеям апошняй вайны, але і цікавы фартыфікацыйны аб'ект сярэдзіны ХІХ — пачатку ХХ стагоддзяў.

— Патэнцыял крэпасці велізарны, і гэты патэнцыял наш калектыў гатовы рэалізоўваць, — падкрэсліў Рыгор Бысюк.

Тэма знайшла свой працяг на нядаўнім, 47-м пасяджэнні пастаянна дзеючага семінара пры Парламенцкім сходзе Саюза Беларусі і Расіі па пытаннях будаўніцтва Саюзнай дзяржавы. Удзельнікі семінара рэкамендавалі міністэрствам адукацыі дзвюх дзяржаў уключыць фільм «Цытадэль памяці» ў планы пазакласнай работы.

На пасяджэнні таксама абмеркавалі сумесны турыстычны праект «Брэсцкая крэпасць — Валгаград». У выпадку яго рэалізацыі дзеці, моладзь змогуць наведаць названыя гарады ў рамках адной паездкі, каб вывучаць гісторыю на месцы рэальных падзей.

Святлана ЯСКЕВІЧ

yackevіch@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Патэнцыял крэпасці велізарны

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».