Вы тут

Больш за 190 работнікаў розных сфер удастоены дзяржузнагарод Беларусі


 Адпаведны Указ падпісаў Прэзідэнт.


Яны ўзнагароджаны за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, мужнасць і адвагу, праяўленыя пры выратаванні людзей, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў у прамысловасці і будаўніцтве, сельскай і лясной гаспадарцы, значны асабісты ўклад у развіццё галіны навуковых даследаванняў, энергетычнай сістэмы, сферы адукацыі, аховы здароўя, бытавога абслугоўвання насельніцтва, мастацтва, культуры і спорту.

Сярод узнагароджаных — памочнік Прэзідэнта Беларусі Мікалай Корбут і старшыня СВК «Агракамбінат Сноў» Мікалай Радаман. Яны ўдастоены ордэна Айчыны ІІІ ступені. Генеральны дырэктар ААТ «Барысаўскі завод аўтатрактарнага электраабсталявання» — кіруючая кампанія холдынга «Аўтакампаненты» Анатоль Капскі, рэктар Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта Вітольд Песціс адзначаны ордэнам Пашаны.

За заслугі ў розных сферах дзейнасці вялікая група работнікаў адзначана медалямі за выратаванае жыццё, за адзнаку ў воінскай службе, у ахове дзяржаўнай мяжы, у папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, за працоўныя заслугі і медалём Францыска Скарыны.

Загаловак у газеце: За плённую працу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».