Вы тут

Самыя смачныя начынкі для блінцоў


З яек. Спатрэбіцца: 4 вараныя яйкі, 50 г зялёнай цыбулі, галінка кропу, соль.

Цыбулю парэзаць і абсмажыць. Яйкі надзерці на буйной тарцы. Змяшаць цыбулю, яйкі і здробнены кроп. Пасаліць.

Тварожная. Спатрэбіцца: тварог — 500 г, жаўток 1 яйка, 2 ст. л. цукру, 50 г разынак.

У тварог дадаём жаўток, цукар. Усё старанна пераціраем да аднастайнай масы. Дадаём разынкі папярэдне замочаныя ў кіпені. Разынкі можна замяніць курагой ці іншымі сухафруктамі.

Курыная. Спатрэбіцца: 1 курыная грудка, 2 вараныя яйкі, кроп, соль, перац.

Вараную грудку перакруціць на мясарубцы. Яйкі надзерці на буйной тарцы. Змяшаць, дадаць здробнены кроп, соль і перац.

Грыбная. Спатрэбіцца: грыбы (свежыя або замарожаныя) — 500 г, 2 цыбуліны, соль, перац. Абсмажыць асобна здробненыя грыбы, паперчыўшы і пасаліўшы іх, і цыбулю Змяшаць.

З варанай каўбасы. Спатрэбіцца: 200 г каўбасы, 0,5 ч. л. гарчыцы, 50 г смятаны, 100 г сыру. Каўбасу прапусціць праз мясарубку, сыр надзерці на буйной тарцы, дадаць гарчыцу, смятану. Усё змяшаць да аднароднай масы.

Пячоначная. Спатрэбіцца: 500 г печані (свіной або ялавічнай), 2 цыбуліны, 1 морква, 3 яйкі, соль, перац. Печань нарэзаць дробна і абсмажыць з цыбуляй і морквай. Яйкі надзерці на буйнай тарцы. Усё змяшаць, пасаліць і паперчыць.

Мясная. Спатрэбіцца: 500 г мяснога фаршу, 1 цыбуліна, соль, перац. Фарш абсмажыць з цыбуляй, пасаліць і паперчыць. Можна таксама дадаць вараны рыс.

З сыру і вяндліны. Спатрэбіцца: 300 г вяндліны, 150 г сыру, 2 вараныя яйкі, соль. Вяндліну рэжам саломкай, а сыр і яйкі надзіраем на буйной тарцы. Соль на смак.

З адварной ялавічыны. Спатрэбіцца: 500 г ялавічыны, 1 цыбуліна, 20 г сметанковага масла, соль. Ялавічыну адварваем 1,5 гадзіны, перакручваецца на мясарубцы. Цыбулю рэжам кубікамі і абсмажваем на масле, змешваем з мясам і солім.

З чырвонай рыбай. Спатрэбіцца: мяккі плаўлены сыр і слабасалёная чырвоная рыба. Філе рыбы дробна нарэзаць, змяшаць з плаўленым сырам. Па жаданні дадаць зеляніну.

Яблычна-арэхавая. Спатрэбіцца: 2 кісла-салодкія яблыкі, 1 ст. л. грэцкіх арэхаў, 1-2 ст. л. цукру, дробка карыцы. Яблыкі надзерці на буйнай тарцы, змяшаць са здробненымі арэхамі, дадаць цукар і карыцу.

З сыру. Спатрэбіцца: сыр — 250 г, 1 невялікая морква, 1 невялікі зубок часнаку, 2 ст. л смятаны або маянэзу. Моркву надзерці на дробнай, а сыр — на буйной тарцы, змяшаць. Дадаць здробнены часнок і смятану або маянэз.

З чарнасліву і вяршкоў. Спатрэбіцца: 200 г чарнасліву, 1 ст. л. цукру, 50 г тлустых вяршкоў, карыца. Чарнасліў заліць кіпенем. Праз 10 хвілін здрабніць яго, дадаць цукар, карыцу, узбітыя вяршкі. Усё старанна перамяшаць.

Бананавая. Спатрэбіцца: 3 бананы, 50 г тлустых вяршкоў. Бананы і вяршкі ўзбіць на блэндары да аднастайнай масы.

Чарнічная. Спатрэбіцца: 200 г тварагу, 1 ст. л. цукру, 1 ст. л. смятаны, 200 г чарніц (свежых або замарожаных). Усё здрабніць на блэндары да аднастайнай масы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».