Вы тут

Пасёлкі Бялынічы і Круглае сталі гарадамі


Савет Міністраў даў згоду на наданне Бялынічам і Кругламу статусу гарадоў раённага падпарадкавання.


Адпаведны дакумент 17 лістапада падпісаў прэм'ер-міністр краіны Андрэй Кабякоў, днямі пастанаўленне было апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Раней абодва населеныя пункты, што з'яўляюцца адміністрацыйнымі цэнтрамі раёнаў, лічыліся пасёлкамі гарадскога тыпу. Цяпер у Бялынічах пражывае больш за 10 тысяч чалавек, у Круглым — больш як 7,5 тысячы. Пасля афіцыйнага надання ім статусу гарадоў, колькасць такіх населеных пунктаў у Беларусі ўзрасце да 115. Цяпер у краіне іх налічваецца 113, самы маленькі — Дзісна ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці, там пражывае ўсяго каля 1,5 тысячы чалавек.

Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ

lyskavets@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Гарадоў стане больш

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».