Вы тут

Полацк сабраў майстроў ласкутнага шыцця


У самы старажытны горад рэспублікі на Міжнародны конкурс «Полацк-квілт» з'ехаліся госці з Беларусі, Германіі, Латвіі, Літвы, Расіі. Cярод удзельнікаў былі людзі рознага ўзросту: ад 5 да 80 гадоў. Ад імя рэдакцыі «Звязды» былі ўручаныя падарункі некаторым пераможцам.


— Сёлета Полацк стаў сталіцай майстэрства ў трэці раз. Упершыню конкурс адбыўся ў 2009-м годзе. Другі раз — у 2012-м. І тады мы ўбачылі творы нават з Японіі. На гэты раз аўтары выканалі каля 110 работ. У конкурсе таксама прымалі ўдзел людзі з абмежаванымі магчымасцямі. І, на думку членаў журы, іх работы былі вельмі высокага ўзроўню, — распавядае арганізатар культурнай падзеі, кіраўнік адзінага ў краіне клуба шыцця з абрэзкаў «Рошва» Ніна ЯРМУХ.

У склад журы ўвайшлі мастацтвазнаўцы, дызайнеры, мастакі па тканіне і майстры ласкутнага шыцця. Сярод іх былі неаднаразовыя ўдзельнікі, лаўрэаты і дыпламанты міжнародных конкурсаў. Каб меркаванні суддзяў былі бесстароннімі, этыкеткі работ схавалі, а самі працы пазначылі толькі назвамі і нумаркамі.

На выставе ў Полацкім раённым Цэнтры рамёстваў і нацыянальных культур пабывала мноства наведвальнікаў. Яны змаглі не толькі палюбавацца шэдэўрамі, але і прагаласаваць за найбольш упадабаныя з іх.

— Майстар-класы рознага ўзроўню складанасці прайшлі з аншлагам. Часам нават даводзілася дзяліць адну швейную машынку на дваіх, — працягвае спадарыня Ярмух.

У насычанай праграме свята творчасці было і дэфіле з аўтарскімі сумкамі. Кожнаму дзіцяці-ўдзельніку полацкія майстры падарылі выдатныя тэкстыльныя паштоўкі. Іх павезлі дамоў і іншаземцы.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

pukshanski@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».