Вы тут

У сталіцы BMW пратараніў восем аўто


Здарэнне адбылося ноччу ў сталіцы, калі кіроўца нападпітку зачапіў восем прыпаркаваных машын.


Аварыя была зафіксавана на вуліцы Мазурава. З боку вуліцы Скрыпнікава на вялікай хуткасці ехаў BMW. Вадзіцель не справіўся з кіраваннем, і машына пачала тараніць на сваім шляху прыпаркаваныя каля ўзбочыны аўтамабілі. Усяго яна зачапіла восем транспартных сродкаў. Пасажыр BMW быў шпіталізаваны. Па інфармацыі АДАІ Фрунзенскага РУУС г. Мінска, кіроўца сцвярджае, што ў момант аварыі быў цвярозы, аднак ужыў піва адразу пасля ДТЗ, каб зняць стрэс. Медыцынскі агляд на месцы здарэння зафіксаваў наяўнасць 3,16 праміле пароў спірту ў паветры, што выдыхнуў той, хто сядзеў за рулём.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.