Вы тут

Раім схадзіць


Міжнародны фестываль джаза, прэзентацыя кнігі для дзяцей, канцэрты ў «Верхнім горадзе» і старонкі гісторыі Беларусі ў Нацыянальным мастацкім музеі – афіша «Звязды» з 21 па 27 лістапада. 


Міжнародны фестываль джаза JAZZinMinsk-2016

Фота: afisha.tut.by

Дзе: Рэспубліканскі Палац культуры прафсаюзаў (пр-т Незалежнасці, 25) і джаз-клуб Яўгена Уладзімірава (пл. Кастрычніцкая, 1)

Калі: 24-27 лістапада

Колькі каштуе: ад 15 р.

З 24 па 27 лістапада ў сталіцы стартуе Міжнародны фестываль JAZZinMinsk-2016. Роўна на чатыры дні Мінск ператворыцца ў Сусветную сталіцу джаза.

Галоўнымі падзеямі JAZZinMinsk-2016 стануць выступленні сусветных зорак з ЗША і Еўропы. Так, адкрые мерапрыемства біг-бэнд Riga Mirage легендарнага Райманда Паўлса. Музыкі абрынуць на гледачоў сапраўдную лавіну джаза з хітамі Дзюка Элінгтана, Вудзі Хермана і Мейнарда Фергюсана. Спецыяльныя госці аркестра – трубач Рональд Бэйкер і спявак Фрэд Такс.

У рамках фестывалю ў Беларусь упершыню прыедзе каралева блюза Анджэла Браўн, а таксама выступіць адзін з самых папулярных і вядомых джазавых саксафаністаў у свеце Гэры «Дэтройт» Уігінс. 


Прэзентацыя кнігі Эвы Суса «Снежны чалавек у Мінску»

Фота: afisha.tut.by

Дзе: Бібліятэка ім. А.С. Пушкіна (вул. Гікала, 4)

Калі: 24 лістапада, 18:00

Колькі каштуе: бясплатна

24 лістапада ў актавай зале бібліятэкі адбудзецца прэзентацыя новай кнігі шведскай пісьменніцы Эвы Суса «Снежны чалавек у Мінску» у перакладзе на беларускую мову Дзмітрыя Плакса і ў мастацкім афармленні Кацярыны Дубовік. У мерапрыемстве прыме ўдзел сама аўтарка!

Кніга пра прыгоды Снежнага чалавека ў Мінску ўнікальная, бо найперш пабачыла свет менавіта ў беларускім перакладзе ў серыі для дзяцей «Каляровы ровар» бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў.

На прэзентацыю запрашаюцца дзеці і іх бацькі.


Канцэрт «Штраўс на біс»

Фота: hq-oboi.ru

Дзе: канцэртная зала «Верхні горад» (пл. Свабоды, 23А)

Калі: 24 лістапада, 19:00

Колькі каштуе: ад 8 р.

24 лістапада ў 19:00 у канцэртнай зале «Верхні горад» камерны ансамбль «Мінск-Класік» прадставіць гледачам канцэртную праграму «Штраўс на біс!»

У гэты вечар прагучаць папулярныя творы Штраўса (мал.), напоўненыя жартаўлівым і гумарыстычным зместам у пікантнай трактоўцы і смачным выкананні калектыву «Мінск-Класік». 


Канцэрт-лекцыя «Постмадэрнізм»

Фота: pianoevening.ru

Дзе: канцэртная зала «Верхні горад» (пл. Свабоды, 23А)

Калі: 25 лістапада, 19:00

Колькі каштуе: ад 7 р.

Гэта новы погляд на музыку постмадэрнізму – найбольш незвычайны і эксперыментальны феномен у акадэмічнай музыцы.

У гэты вечар прагучаць творы сучасных кампазітараў, якія выкарыстоўваюць найбольш неардынарныя і цікавыя тэхнікі: Дж. Адамс, Л. Нона, Т. Райлі, С. Райх. 


Прэзентацыя аднаго шэдэўра

Фота: afisha.tut.by

Дзе: Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (вул. Леніна, 20)

Калі: 25 лістапада, 19:00

Колькі каштуе: уваход па білеце ў музей

25 лістапада ў 19:00 у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца трэцяя сустрэча ў рамках праекта «Прэзентацыя аднаго шэдэўра».

У гэты раз музей адкрые для гасцей старонкі гісторыі Беларусі. Канцэрт прысвечаны часам Рэчы Паспалітай. Так, у цэнтры ўвагі будзе сям'я Панятоўскіх. «Панятоўскія: кароль, герой і музыкант» – так азагалоўлена прэзентацыя.

У камернай атмасферы музея знатакі мастацтва сустрэнуць дзве крайнасці ў гісторыі знакамітага шляхецкага прозвішча: парадны партрэт апошняга польскага караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага і музыка Юзэфа Міхаіла Панятоўскага – улада і мастацтва.

Акрамя гэтага, ансамбль салістаў «Вытокі» пад кіраўніцтвам Аляксея Фралова выканае сачыненні Міхаіла Агінскага, Гаэтана Даніцэці. У канцэрце прымуць удзел народны артыст Беларусі Уладзімір Пятроў (барытон) і лаўрэат міжнародных конкурсаў Таццяна Гаўрылава (сапрана).


Выстава «Вялікія класікі ХХ стагоддзя: Пабла Пікаса, Хуан Міро, Васіль Кандзінскі»

Фота: afisha.tut.by

Дзе: Дом карцін (пр-т Пераможцаў, 89/3)

Калі: па 11 снежня

Колькі каштуе: 10 р., студэнты і пенсіянеры – 7 р., школьнікі – 5 р.  

«Дом карцін» прывёз з-за мяжы больш за семдзесят графічных работ самых вядомых мастакоў, якія ўчынілі рэвалюцыю ў мастацтве, якія вызначылі аблічча і асноўныя плыні мадэрнізму, якія верылі, што мастацтва можа змяніць жыццё.

Мастацкая галерэя «Дом карцін» прадстаўляе выставу «Вялікія класікі ХХ стагоддзя» і работы Пабла Пікаса, Хуана Міро і Васіля Кандзінскага.

У рамках выставы запланаваны лекцыі, экскурсіі і творчыя майстэрні, якія дапамогуць гледачу пранікнуцца работамі вялікіх рэвалюцыянераў мастацтва ХХ стагоддзя.


Лекцыя «Зорныя навіны»

Фота: tck.tv

Дзе: Мінскі Планетарый (вул. Фрунзе, 2)

Калі: 26 лістапада, 20:00

Колькі каштуе: бясплатна

Па суботах у мінскім гарадскім планетарыі вас чакае займальнае падарожжа ў свет астраноміі ў межах цыкла лекцый «Зорныя навіны», дзе вы зможаце даведацца пра самыя свежыя навіны астраноміі за тыдзень. А гэта: падзеі, адкрыцці, з'явы ў космасе: на Сонцы, іншых планетах, галактыках. 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».