Вы тут

Сяргей Савіцкі: Вытворчасць малака — перспектыўны напрамак


Начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Сяргей Савіцкі: «Сёння ў раёне практычна ўсё падпарадкавана жывёлагадоўлі, у тым ліку і раслінаводства. Вытворчасць малака — перспектыўны напрамак».

— У малочную жывёлагадоўлю мы ўкладваем вялікія сродкі, — расказала першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання па жывёлагадоўлі Дзяржынскага райвыканкама Алена Брыкальская. — З 2012 года павялічылі статак больш як на 3 тыс. кароў. Пабудаваны новыя фермы: сёння іх у нас 18.


Звыш 60% рагуль размешчана на сучасных МТФ з добрымі ўмовамі ўтрымання і абслугоўвання, механізаванымі працэсамі, што значна аблегчыла працу даярак. І, як вынік, сёлета вытворчасць малака ўпершыню ў гісторыі Дзяржынскага раёна перасягнула 100 тыс. тон. Летась — 94 тыс. тон.

У старшыні райвыканкама Мікалая Арцюшкевіча ў свой час, як прызнаўся сам, было запаветнае жаданне атрымаць 80 тыс. тон малака. Але гэты рубеж даўно пераадолены, і да канца года чакаецца 105 тыс. тон.

— Лічбы, яны сухія, але душу грэюць, — радуецца Алена Мікалаеўна. — Цяпер мы здаём штодзень у сярэднім на 30 тон малака больш да ўзроўню мінулага года. — Я лічу, што ў нашым раёне працуе каманда прафесіяналаў: кіраўнікоў і спецыялістаў, паміж якімі існуе ўзаемавыручка: не хапае ў кагосьці кармоў для жывёлы — з ім падзеляцца калегі. Па забяспечанасці кармамі мы арыентуемся не на кожную гаспадарку асобна, а на раён у цэлым.

— Апошнія гады асаблівую ўвагу надаём кармавой базе: прыкладна 80% сенажу і сіласу — вышэйшай якасці, — працягвае мая суразмоўца. — Акрамя таго, будуем жывёлагадоўчыя аб'екты. Да ўладкавання фермаў падышлі вельмі адказна: не проста залаталі старыя будынкі, практычна ўзвялі новыя. А калі рэканструявалі памяшканні, то па самых сучасных мерках. Гэта дазволіла павялічыць колькасць месцаў для жывёлы на 4 тысячы. Але нашы кіраўнікі на гэтым не спыніліся. Плануецца дадаць яшчэ 4,5 тыс. месцаў на малочных фермах. Цяпер у раёне налічваецца больш як 15 тыс. кароў. Мяркую, праз 2—3 гады іх будзе 18 тысяч. У нас дастатковы запас цялушак, каб своечасова ўзнаўляць дойны статак: 128 галоў маладняку на 100 кароў. Яшчэ нядаўна іх было 102—103. Шмат якія фермы надаілі больш як 8 тысяч кілаграмаў малака на карову. Напрыклад, МТФ «Баравікі», якую ўзначальвае Таццяна Астапава, «Малыя Навасёлкі», дзе загадчыцай працуе Святлана Старавойтава. Яна тэхнік-асемянатар. Жанчына працуе амаль кругласутачна. Новым звышсучасным малочнатаварным комплексам на тысячу кароў «Вязанка» кіруе Вольга Шахава. Яна — проста ўзор працаздольнасці, выкарыстоўвае ў рабоце новыя тэхналогіі, вучыцца завочна ў Гродзенскім аграрным універсітэце.

З такімі, як яны, у раёна ёсць перспектывы. Значыць, будуць і зарплата, і новыя рабочыя месцы, і дабрабыт для людзей.

Загаловак у газеце: Сухія лічбы грэюць душу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».