Вы тут

Карэспандэнт "Звязды" Вераніка Пуставіт атрымала "Дэбют"


Спецыяльны карэспандэнт газеты "Звязда" Вераніка Пуставіт атрымала ад Беларускага саюза журналістаў прэмію "Дэбют" у намінацыі "Лепшы аглядальнік". Адбылося гэта на V Форуме маладых журналістаў "Агульны погляд у будучыню. СМІ: маральнае вымярэнне".


“Мне вельмі прыемна, што прафесійнае журы так высока ацаніла маю працу ў журналістыцы, - каментуе журналістка. - Але я лічу, што перамогу атрымала авансам. Я адчуваю сябе карэспандэнтам, аглядальнік, на мой погляд, - гэта больш адказная справа. Але я буду імкнуцца да гэтага”.

Пераможцамі ў намінацыі "Лепшы фотакарэспандэнт, дызайнер" сталі фотакарэспандэнт рэдакцыі візуальнай інфармацыі БЕЛТА Кацярына Гараева і рэдактар аддзела вёрсткі і дызайну Ваўкавыскай раённай газеты "Наш час" Анастасія Мяркулава.

Спецыяльны карэспандэнт газеты "СБ. Беларусь сегодня" Святлана Ісаёнак і загадчыца аддзела лістоў і зваротаў грамадзян газеты "Івацэвіцкі веснік" Вольга Матвяеня прызнаны лепшымі рэпарцёрамі.

Рэдактар аддзела інфармацыйна-аналітычных праектаў радыёстанцыі "Мінская хваля" Кацярына Лапіцкая перамагла ў намінацыі "Лепшы радыёвядучы".

Арганізатарамі V форуму маладых журналістаў з'яўляюцца Міністэрства інфармацыі, Беларускі саюз журналістаў, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі пры падтрымцы Міністэрства культуры і Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі. У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў маральна-маральныя прынцыпы журналістыкі. 

Форум накіраваны на павышэнне кваліфікацыі моладзі, фарміраванне адзінай медыясупольнасці Беларусі. 

Агулам у Мінску сабраліся каля 150 карэспандэнтаў друкаваных выданняў, радыё і тэлебачання ва ўзросце да 30 гадоў. Таксама гасцямі форуму сталі аўтарытэтныя медыяэксперты.

Ілья Катусаў

Фота Сяргея Нікановіча.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?